РУСТЭМ Ян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 477 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.3%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РУСТЭМ Ян

1762— 9(21). 1835]

 

Жывапісец, рысавальшчык, педагог. Нарадзіўся ў Стамбуле (Турцыя). Яго творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі i Літвы. Вучыўся ў Варшаве ў Я.П.Норбліна i М.Бачарэлі, у Германіі (1788—90). У 1798—1832 выкладаў у Віленскім універсітэце (з 1811 прафесар). Рэарганізаваў сістэму навучання ў Віленскай мастацкай школе, якая ў 1797—1832 існавала пры універсітэце i была цэнтрам мастацкіх ведаў краю. Падрыхтоўка ў гэтай школе давала магчымасць таленавітай моладзі Бела­русь Літвы i Полыпчы паступаць у мастацкую акадэмію. Апрача таго, уведзеная Р. сістэма мастацкага навучання садзейнічала развіццю рэалізму ў мастацтве 19 ст. Як прыхільнік перадавых

 

 

дэмакратычных ідэй Р. імкнуўся вызваліць жывапіс ад уплыву класіцызму, які скоўваў мастацкую індывідуальнасць, тармазіў развіццё рэалізму. Ён дамогся дазволу прымаць у школу здольных вучняў незалежна ад ix сацыяльнага паходжання. Так, у 1820— 22 у школе вучылася 45 жывапісцаў i 16 скульптараў, сярод якіх было шмат выхадцаў з Беларусі. Выхаванцамі школы былі мастакі І.Аляшкевіч, В.Ваньковіч, Я.Дамель, Н.Орда, К.Русецкі, І.Хруцкі i інш. Светапогляд мастакоў — выхаванцаў школы фарміраваўся пад уплывам перадавых дэмакра­тычных ідэй таго часу, ix творы былі сугучныя прагрэсіўным тэндэнцыям эпохі, адлюстроўвалі нацыянальныя асаблівасці, культурныя традыцыі, побыт народаў краю. Сам Р. працаваў пераважна ў жанры партрэта. У яго творах прыкметны ўплыў рамантызму, класіцызму, сентыменталізму. Творчай манеры Р. ўласцівы ўстойлівасць кампазіцыйных прыёмаў, дакладны малюнак, стрыманасць колераў. Ён аўтар шматлікіх аўтапартрэтаў, партрэтаў Т.3ана, А.Снядэцкага (1816), Я.Снядэцкага (1819) i інш., кампазіцый «Турак з канём» (1791), «Бабуля з унучкай» i інш., акварэляў «На рынку» i інш. Намаляваў мініяцюрныя партрэты А.Т.Касцюшкі,   Я.Лялевеля.   Творы   Р.

зберагаюцца ў музеях Літвы, Польшчы, Германіі.

 

Літ.: Д р о б о в Л.Н. Живопись Бело­руссии XIX—начала XX в. Мн., 1974. С. 22—25.