Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 730 госцяў анлайнРАЖАНСКІ Фелікс |
(?—пасля 1903)
Паэт, мемуарыст, удзельнік нацыянальнавызваленчага руху 1860х гадоў. Працаваў каморнікам у маёнтку Вялікая Бераставіца на Гродзеншчыне. У 1861 увайшоў у Гродзенскую паўстанцкую арганізацыю К.Каліноўскага. Адзін з заснавальнікаў нелегальнай друкарні. Удзельнічаў у выданні i распаўсюджванні газеты «Мужыцкая праўда». У 1863 у паўстанцкіх атрадах В. Урублеўскага. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Кракаў. Аўтар паўстанцкіх песень на беларускай мове «Гэйга разам, хлопцы...», «Ах ты, мая чарнабрыва...» (апубл. ў 1865 былым паўстанцам І.Арамовічам), успамінаў «3 Гродзенскага ваяводства» (1903), якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі рэвалюцыйнага руху 1860х гадоў на Гродзеншчыне,змяшчаюць важный факты з біяграфіі К.Каліноўскага. |