Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 511 госцяў анлайнРАВІЧ Іосіф |
Іпалітавіч (сапр. прозвішча Г i р ш о в i ч М о й ш а) [4(16).4.1822— 9(21).9.1875]
Вучоны ветэрынар, педагог. Нарадзіўся ў Слуцку. У 1850 скончыў курс ветэрынарнага аддзялення Віленскай медыкахірургічнай акадэміі са ступенню ветэрынара. У 1856 на званне магістра ветэрынарных навук абараніў дысертацыю «Пра востры рэўматызм суставаў у коней». У 1859 па выніках конкурсу прызначаны прыватдацэнтам акадэміі на кафедры зоапаталогіі i зоафізіялогіі, a ў наступным годзе накіраваны на 2 гады на вучобу за мяжу. Пасля вяртання выбраны экстраардынарным, a ў 1867 ардынарным прафесарам. У 1871 узначаліў створаны па яго прапанове часопіс «Архив ветеринарных наук». У 1872 прызначаны загадчыкам ветэрынарнага аддзялення акадэміі. Галоўныя навуковыя працы: «Агульная зоапаталогія» (1861), «Курс вучэння пра павальныя i заразныя хваробы свойскай жывёлы», «Поўны курс іпалогіі» i інш. Шэраг яго артыкулаў надрукаваны ў тагачасным перыядычным друку. |