ПЛЯТЭР Эмілія

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 536 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПЛЯТЭР Эмілія

Францаўна (13.11.1806—23.12.1831)

 

Беларуская фалькларыстка, удзельніца паўстання 1831 у Польшчы, на Беларусі i ў Літве. Нарадзілася ў Вільні. Мела добрую хатнюю адукацыю. Жывучы на Віцебшчыне ў сваякоў, збірала i апрацоўвала беларускія народныя песні. Віртуозна валодала жанрам галашэнняў, выконвала на фартэпіяна народныя мелодыі, захаплялася бела­рускай харэаграфіяй, сама танцавала народныя танцы. Спрабавала пісаць беларускія вершы, у тым ліку стылізаваныя пад народныя галашэнні. Як сведчаць сучаснікі, яна ўсёй душой імкнулася да беларускага ладу, ведала яго бядоты i нястачы i спачувала яму, спявала яго песні, шчодра плаціла за дастаўку фальклорных матэрыялаў. У 1829 разам з маці зрабіла падарожжа ў Варшаву i Кракаў. У час паўстання 1831 разам са сваяком Ц.Плятэрам арганізавала атрад паўстанцаў, сярод якіх была значная колькасць дзяўчат. У ліку іншых паўстанцкіх груповак ат­рад прымаў удзел у бойках супраць царскіх войск (пад Радзівілішкамі, Вільняй, Шаўлямі i ў інш. месцах). За смеласць i рашучасць П. у баявых дзеяннях камандаванне паўстанцкімі сіламі прызначыла яе ганаровым камандзірам роты ў пяхотным палку i прысвоіла званне капітана. Пры адыходзе паўстанцаў у Прусію захварэла i памерла.

Слава аб подзвігах П. разышлася па краінах Заходняй Еўропы, у Францыі яе параўноўвалі з Жаннай д'Арк. Яна апета ў многіх творах літаратуры i мастацтва, паэту А.Міцкевічу яе вобраз паслужыў прататыпам гераіні ў вершы «Смерць палкоўніка» (1832). Імем П. называўся жаночы батальён у дывізіі Войска Польскага часоў 2й сусветнай вайны.

 

Літ: Bruchnalski W. Emilia Platerowna jako folklorystka // Lud. 1906. T. 12.