ПЛУГ Адам

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 551 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПЛУГ Адам

(сапраўднае прозвішча П я т к е в i ч Антоні Антонавіч; 23.10.1823—2.11.1903)

 

Пісьменнік i журналіст. Нарадзіўся ў в. Замосце Слуцкага павета ў шляхецкай сям'і. У 1831 яго бацька атрымаў пасаду падлоўчага ў радзівілаўскіх уладаннях, i сям'я Пяткевічаў перееха­ла ў в. Жукаў Барок (цяпер Стаўбцоўскі раён). У 1835—42 П. вучыўся ў Слуцкай гімназіі. У час летніх канікулаў у 1840 пазнаёміўся з сынам арандатара суседняга прынёманскага фальварка Залуча Людвікам Кандратовічам, які пазней выступаў у літаратуры пад псеўданімам Сыракомля. Ма­ладыя людзі адразу ж адчулі ўзаемную прыхільнасць, памкнуліся адзін да аднаго,   i   ix   першыя   спробы   пяра выліліся ва ўзаемных паэтычных прысвячэннях («Гара Замчышча» П. i «За­лом»   Сыракомлі).   Скончыўшы   гімназію, П. працаваў хатнім настаўнікам на  Падоллі.  У   1845—46  вучыўся на філасофскалітаратурным   факультэце Кіеўскага універсітэта. Недахоп матэрыяльных сродкаў вымусіў П. спыніць вучобу  i   вярнуцца  да  настаўніцкай працы ў Джурыне (Падолле), дзе ўсё больш i больш увагі стаў надаваць мастацкай творчасці — пісаў паэтычныя гутаркіўспаміны     («Жукаў    Барок», «Родная песенька» i інш.) i рамантычнадыдактычную   прозу   («Споведзь», «Дзетазабойца»   i   інш.),   скіраваную сваім зместам да мясцін маладосці (дэбют П. ў друку адбыўся толькі ў 1847). У 1849 П. напісаў на беларускай мове 4 апавяданні i адну легенду. У 1856 ён прыязджаў у Вільню, быў у Мінску, пазнаёміўся     з     В.ДунінымМарцінкевічам, у кастрычніку наведаў Сыракомлю  ў фальварку  Барэйкаўшчына. Ажаніўшыся ў 1857 з Людвікай Сержпутоўскай, узяў у арэнду в. Паток каля Вінніцы, але ў 1859 адмовіўся ад арэнды i пераехаў у Жытомір. Там разам з жонкай заснаваў мужчынскую гімназію з пансіёнам, аднак у 1861 улады пазбавілі ix правоў утрымліваць гэтую асветную ўстанову. У 1862 жонка П. была   арыштавана   за   ўдзел   у   антыўрадавых маніфестацыях i зняволена ў Оўручы, a ў 1864—66 i сам П. знаходзіўся пад арыштам у Жытоміры, потым у Кіеве. Не маючы магчымасці зза палітычнай ненадзейнасці знайсці працу на болыпменш працяглы перыяд, ён часта мяняў месцы жыхарства, займаўся  гувернёрскай  працай.   Асаблівую вастрыню яго сацыяльная неўладкаванасць   набыла   пасля   смерці жонкі (1868). У снежні 1874 П. прыняў прапанову выдаўца В.Левенталя пераехаць у Варшаву i супрацоўнічаць у но­вым часопісе. 3 1875 да 1879 быў сурэдактарам, a ў 1879—90 рэдактарам чаconica «Kіosy» («Каласы»), дзе друкаваў шмат матэрыялаў пра  Беларусь. Калі часопіс спыніў свае існаванне, П. стаў  галоўным  рэдактарам   «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі» (1891—1903), адначасова працаваў літаратурным    кіраўніком    часопіса “Wedrowiec „(«Вандроўнік», 1894—99), уваходзіў у склад газеты «Kurjer War­szawski" («Варшаўскі веснік», 1899— 1903), шмат зрабіў для развіцця польскай журналістыкі i выхавання літаратурнай моладзі. У Варшаве П. быў членам многіх дабрачынных, навуковых i літаратурных таварыстваў i камітэтаў, прычыніўся да арганізацыі беларускага літаратурнаасветніцкага гуртка. У варшаўскім касцёле св. Кры­жа ў 1905 устаноўлены бюст П.

Лиа: Мальдзіс А. Адам Плуг // Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. У.І.Мархель.