Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 549 госцяў анлайнПАЛЮТА Георгій |
Антонавіч (1820—?)
Вучоны медык, фалькларыст, педагог. Нарадзіўся ў Гродне, дзе скончыў гімназію i пачаў практычнае вывучэнне фармакалогіі. У 1838 паступіў у Віленскую медыкахірургічную акадэмію, пасля закрыцця якой працаваў у Харкаўскім універсітэце. У 1849 атрымаў тут званне лекара, а крыху раней — ветэрынара. У 1851 П. прызначаны ад'юнктам Харкаўскага ветэрынарнага вучылішча па фізіялогіі i фармакалогіі, абараніў дысертацыю на званне магістра ветэрынарных навук. 3 1873 ардынарны прафесар Харкаўскага ветэрынарнага інстытута. П. шмат разоў быў у навуковых камандзіроўках na Расіі i за яе межамі, вывучаў пашы хатняй жывёлы, даследаваў расліннасць i мясцовасці, з якіх распаўсюджваліся павальныя хваробы. У 1878 экспанаваў на Парыжскай выстаўцы калекцыю шкодных насякомых, выяўленых у авечай воўне. П. — член многіх камітэтаў i медыцынскіх таварыстваў; з 1887 старшыня халернага камітэта ў Харкаве, створанага па яго ініцыятыве. Аўтар навуковых прац «Хлараформ як проціяддзе супраць стрыхніну» (1852—54), «Хінін як засцерагальны сродак ад халеры» (1873), «Аб лячэнні халеры» (1889) i інш. |