ПАДЧАШЫНСКІ Карл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 513 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАДЧАШЫНСКІ Карл

Іванавіч [7.11.1790— 23.3(7.4). 1860]

 

Архітэктар, педагог. Нарадзіўся ў в. Жырмуны Гродзенскага ваяводства (цяпер Воранаўскі рн Гродзенскай вобл.). Вучыўся ў Віленскім універсітэце, потым у Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу. У 1817—19 працягваў вучобу ў Парыжы. У 1819—31 узначальваў кафедру архітэктуры Віленскага універсітэта, прафесар. Працаваў на Беларусі, у Літве і Полыпчы. Паводле яго праектаў пабудаваны сядзібныя палацы ў в. Жылічы (1825) Магілёўскай вобл., у в. Яшуны (цяпер Літва; 1824— 28), у Тускулёнісе (цяпер у межах Вільнюса, 1825); касцёл евангелічных рэфарматаў у Вільні (1830—35), гімназіі ў Слуцку (Мінская вобл.) і КамянецПадольску (Хмяльніцкая вобл., 1829). Супрацоўнічаў з В.Стасавым пры будаўніцтве ў Пецярбургу палаца генералгубернатара (1825—32). Рэканструяваў у Вільні інтэр'еры залаў бібліятэкі і прафесарскай чытальнай залы Віленскага універсітэта, капліцу кафедральнага сабора. Пабудовы П. адметныя элементамі позняга класіцызму. Аўтар падручніка «Асновы архітэктуры для акадэмічнай моладзі» (т. 1—3. 1828—57), публікацый і артыкулаў па праектаванні і архітэктуры.