ПАДБЯРЭСКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 532 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАДБЯРЭСКІ

(Д р у ц к і

Падбярэскі) Рамуальд Андрэевіч (1812 ці 1813 — 10(22). 10.1856)

 

Выдавец, публіцыст, фалькларыст. Нарадзіўся ў Вільні ў збяднелай шляхецкай сям'і. У 1830 скончыў Віленскую гімназію і рыхтаваўся да паступлення ў Віленскі універсітэт, але свой намер не змог ажыццявіць з тае прычыны, што па рашэнні царскіх улад універсітэт быў закрыты. У 1836 паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага універсітэта, у якім вучыўся да 1840 і адначасова выконваў абавязкі адміністратара літоўскай гандлёвай суполкі ў Маскве. Там ён зблізіўся і падтрымліваў цесныя сувязі з славянафіламі А.А.Краеўскім і Ю.Ф.Самарыным, пад іх уплывам зацікавіўся рускай народнай творчасцю, перакладаў на польскуто мову байкі і публікаваў іх у часопісе «Атепаешп» («Атэнеум»). У 1841 пакінуў Маскву і пераехаў у Пецярбург, дзе пазнаёміўся з Т.Шаўчэнкам. У Пецярбургу ён кіраваў дзейнасцю беларускага гуртка, сваёй грамадскай і выдавецкай дзейнасцю памагаў гуртаваць культурныя сілы Беларусі. У 1847 П. вярнуўся ў Вільню. Тут ён выдаваў літаратурнанавуковыя альманахі «Косхпік Іііегаскі» («Літаратурны штогоднік». Т. 1—4. Пб.; Вільня, 1843—49) і «Ратіе^пік паііко\люІііегаскі» («Навуковалітаратурны

дзённік». Т. 1—6. Вільня, 1849—50), у якіх публікаваліся беларускія аўтары і матэрыялы, звязаныя з Беларуссю. Выступаў і сам у друку з допісамі пра культурныя падзеі, водгукамі на творы мастацтва,     літаратурнакрытычнымі артыкуламі. У артыкуле «Беларусь і Ян Баршчэўскі» (1844) П. ўпершыню зрабіў агляд новай беларускай літаратуры. Ён аўтар фальклорнаэтнаграфічнага нарыса «Беларускае вяселле» (1848), «Пісьмаў пра Беларусь» (1844). Выдаў зборнік вершаў Т.ЛадыЗаблоцкага «Паэзія» (1845), апублікаваў «Дыярыуш» С.Бельскага (Атепаешп. 1842. Т. 4). Вывучаў помнікі старажытнасці і гісторыі Беларусі. За антыўрадавую літаратурную дзейнасць у 1850 арыштаваны і высланы ў Архангельскую губ. Памёр у высылцы.

 

Літ.: К і с я л е ў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 27—40.