МАЛЫШЭЎСКІ Іван

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 502 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАЛЫШЭЎСКІ Іван

Ігнатавіч [13(25).7.1828— 11 (23). 1.1897]

 

Гісторык царквы, славяназнавец, асветнік. Нарадзіўся ў мяст. Нягневічы на Навагрудчыне ў сям'i святара. Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, Мінскую духоўную семінарыю (1849) i Кіеўскую духоўную акадэмію (1853), дзе атрымаў ступень магістра. У 1862—97 прафесар Кіеўскай духоўнай акадэміі, выкладаў рус­кую гісторыю i гісторыю рускай царк­вы. Ступень доктара багаслоўя атрымаў за дысертацыю «Александрыйскі патрыярх Мялецій Пігас» (1873). Правадзейны i ганаровы член шэрага археалагічных, навуковых, дабрачынных i грамадскіх таварыстваў i аб'яднанняў. Сярод яго прац «Творы св. Кірылы Тураўскага з апісаннем яго жыцця» (1878), «Кірыл i Мяфодзій» (1885), «Заходняя Русь» у барацьбе за веру i народнасць» (вып. 1, 1895) i інш. Быў прыхільнікам агульнаславянскага культурнага адзінства пры вядучай ролі Расіі, аднак схільнасцей да рускага панславізму не выказваў. Памёр i пахаваны ў Кіеве.

 

Літ.: Титов Ф. Памяти И.И.Малышевского. Киев, 1898.