МАКУШАЎ Вікенцій

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 492 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАКУШАЎ Вікенцій

Васілевіч [10(22). 10.1837 — 2(14).3.1883]

Гісторык, філолаг, славяназнавец. Нарадзіўся ў Брэсце ў дваранскай сям'і. Скончыў гімназію (1856) i гісторыкафілалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1860), дзе яшчэ студэнтам выявіў свае здольнасці ў сачыненні на залаты медаль «Сказанні іншаземцаў 6—10 ст. пра побыт i норавы славян». Пасля заканчэння універсітэта паступіў на службу ў Міністэрства замежных спраў (1861), а потым накіраваны ў Дуброўнік як сакратар консульства. Там заняўся вывучэннем гісторыі Дуброўніцкай рэспублікі, у выніку з'явілася праца «Ма­тэрыялы для гісторыі дыпламатычных зносін Расіі з Рагузскай (Дуброўніцкай) рэспублікай» (1865). У 1866 М. выйшаў у адстаўку i цалкам аддаўся навуковалітаратурнай i асветніцкай дзейнасці. Магістарскую дысертацыю «Даследаванні пра гістарычныя помнікі i бытапісцаў Дуброўніка» абараніў у 1867, доктарскую — «Гісторыя вышукванняў пра славян у Албаніі ў сярэднія стагоддзі» — у 1871. Член таварыстваў Пецярбургскага гістарычнафілалагічнага, Балгарскага літаратурнага i Сербскага навуковага. Славяназнаўствам пачаў займацца ў Пецярбургскім універсітэце пад кіраўніцтвам І.І.Сразнеўскага. Здзейсніў паездкі ў Францыю, Германію, Аўстрыю, Сербію, Чарнагорыю, Балгарыю, Румынію (1861, 1868—71, 1880—81). Чытаў у Варшаўскім універсітэце курс гісторыі славянскіх літаратур, вёў спецыяльныя семінары. Асноўным прадметам яго даследаванняў была гісторыя паўднёвых славян i суседніх з імі народаў. Шэраг прац М. прысвечаны ўзаема адносінам Расіі i Польшчы ў 18 ст., грамадскапалітычным творам поль­скай літаратуры 16 ст. Паводле поглядаў на гістарычны лес славян М. быў блізкі да ідэі славянафілаў i панславістаў. Ён звязваў праваслаўе ў адзінае паняцце са славянскай народнасцю, выказваўся супраць пашырэння каталіцызму на славянскія землі. У манархіі бачыў быццам бы арганічна ўласцівы i найбольш гістарычна апраўданы спосаб праўлення для ўсіх славянскіх краін. Аднак ён не быў прыхільнікам абавязковага аб'яднання славян пад эгідай царскай Расіі. Ускладаючы вялікія спадзяванні на культурнагістарычнае адзінства славян, М. выступаў за ўсялякае развіццё паміж імі літаратурных, навуковых i куль­турных сувязей. Вітаючы рост нацыянальнай самасвядомасці ў славянскіх краінах, ён заклікаў аказваць гэтаму працэсу матэрыяльную i дзейсную духоўную падтрымку. Адначасова ён ба

чыў небяспеку ў нацыяналістычным настроі часткі замежных славян i інтэлігенцыі, якія стымулявалі германааўстрыйскія імкненні на Балканах i ў Польшчы. Сабраў у замежных архівах i апрацаваў вялікую колькасць пісьмовых крыніц, дакументаў, самыя старажытныя з якіх узыходзілі да 12 ст. Частку гэтага фонду М. выдаў у 2 тамах (т. 1—2, 1874—82). Другая частка дакументаў засталася неапублікавана. Копіі ix захаваліся ў архіве вучонага (ДБЛ, ф. 156). М. быў публіцыстам i папулярызатарам славяназнаўства, чытаў публічныя лекцыі, змяшчаў артыкулы i нарысы ў перыядычным друку, падтрымліваў пастаянныя сувязі з рускімі i замежнымі гісторыкамі i філолагамі. Шмат сіл i часу аддаваў выкладчыцкай рабоце. Асаблівую ўвагу звяртаў на крытычную ацэнку крыніц i дапаможнікаў, развіццё навыкаў самастойных даследаванняў. Вучнямі М. былі вядомыя славісты У.В.Качаноўскі, АЛ.Маркевіч i інш. Аўтар прац «Артыкулы пра паўднёваславянскія землі» (1866), «Італьянскія архівы i матэрыялы, якія ў ix захоўваюцца, для славянскай гісторыі» (1870), «Самазванец Сцяпан Малы» (1871), «Сляды рускага ўплыву на старапольскую пісьменнасць» (1876) i інш.

 

Літ.: Флоринский Т.Д. В.В.Маку­шев // Славянский ежегодник. 1В84. Вып. 6; Очерки истории и исторической науки в СССР. М., 1960. Т. 2.