ЛЯСКОЎСКІ Юльян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 529 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛЯСКОЎСКІ Юльян

(псеўд. Бандур ыст   К а рабіч,   Ю.Карабіч, Марцін   Мізэра; 1826 — пасля 1888)

 

Пісьменнік, журналіст. Нарадзіўся ў в. Новая Жосна Вілейскага пав. Віленскай губ. (цяпер Мядзельскі рн, Мінская вобл.). Паходзіў ca старадаўняга • шляхецкага роду герба «Кораб» (адсюль псеўданім). Пачатковую адукацыю атрымаў у адной з бернардзінскіх школ (відаць, у Будславе). Працаваў канцылярыстам у Вільні. Удзельнічаў у вызваленчым руху, таму ў 1849 вымушаны быў эмігрыраваць, перажыў шмат нягод. У адным з вершаў з сумам згадваў «гэтыя вандроўкі i прыгоды, што зламалі век мой мала­ды» («Мая ўява», 1858). Твор «Гетман­ская магіла» (1858), прысвечаны гетма­ну С.Жулкеўскаму, які загінуў у 1620 у бітве з туркамі, сведчыць пра знаходжанне пісьменніка на Украіне (верагодна, у Галіцыі) i ў Румыніі. Нейкі час жыў у Лондане, там у 1855 напісаў паэму «На чужой старане». Паметы пад творамі 1856—60 (Шчучын, Карсы, Осек, Зелюнь, Елень) не ўсе паддаюцца пэўнай прывязцы да канкрэтнага рэгіёна, але частка ix, відаць, звязана з Пазнанскім княствам. Пасля агульнай амністыі ў 1860 вярнуўся з эміграцыі i пасяліўся ў Вільні, дзе знаходзіўся пад наглядам паліцыі. У 1861 удзельнічаў у антыўрадавых дэманстрацыях. Тады за свой кошт у друкарні А.Кіркора выдаў кнігу паэтычных твораў на польскай мове «Беларускі бандурыста. Зборнічак вандроўны». Для змешчаных там твораў (паэма «На чужой старане» i інш.) характэрны сувязь з беларускім фальклорам (выкарыстаны часткова i

ўкраінскі фальклор), шматлікія беларусізмы i беларускія рэаліі (рэкі Дзвіна, Бярэзіна, Сергуч, вёска Жаркі), патрыятычныя пачуцці, пратэст супраць сацыяльнага прыгнёту. Як паэтрамантык Л. складваўся пад моцным уплывам заснавальніка ўкраінскай школы ў польскай паэзіі Б.Залескага (на гэты конт у творах Л. ёсць адпаведныя прызнанні). Пра зборнік «Беларускі бандурыста...» выказвалася дум­ка, што ён спачатку быў напісаны на беларускай мове («Наша ніва», 1913, №37). У 1870—80я гады часта выступаў у польскім друку (пад псеўданімам). На пачатку 1880х гадоў у Вар­шаве дапамагаў вядомаму педагогу К.Прушынскаму (родам з Беларусі) у рэдагаванні папулярнага выдання для народа «Gazeta Swiajeczna» («Святоч­ная газета»), на старонках якой выступаў супраць эміграцыі сялян у Амерыку. Нейкі час рэдагаваў газету «Echo Lomїyсskie» («Ломжынскае рэха»). Аўтар аповесці «У Амерыку па золата» (1888) пра цяжкае жыццё сялянэмігрантаў з Польшчы i Беларусі, паасобных вершаў у перыёдыцы, брашур i артыкулаў на эканамічныя i сельскагаспадарчыя тэмы, адметных клопатам пра народны дабрабыт. У артыкуле «Слова пра песню» (1882) выявіў добрае веданне беларускай мовы i фальклору, падкрэсліваў ix багацце i сама­бытнасць, прывёў тэксты беларускіх (мабыць, уласных) вершаў «Зямелька мая» i «Пад дуду». У пісьме А.Рыпінскага А.Плугу (1883) названы ў ліку беларускіх пісьменнікаў.       Г.В.Кісялёў.