ЛЮДАГОЎСКІ Аляксей

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 485 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛЮДАГОЎСКІ Аляксей

Пятровіч (1840—1882)

 

Вучоны, аграном, педагог. Выпускнік i прафесар ГорыГорацкага земляробчага інстытута. Пасля яго закрыцця ў 1864 працаваў ў Пятроўскай земляробчай i лясной акадэміі. У працы «Закон вяртання Лібіха i рацыянальны метад вызначэння памераў угнаення» (1871) пераканаўча даказаў няслушнасць метафізічнага «закону» Ю.Лібіха, павод­ле якога аеноўны прынцып рацыянальнага вядзення сельскай гаспадаркі ў тым, што вяртанне пажыўных рэчываў у глебу павінна раўняцца як спусташэнню. Замест сфармуляванага Лібіхам «закону вяртання» Л. прапанаваў агульны метад вызначэння колькасці ўтнаенняў, т.зв. закон рэнтабельнасці — кіравацца ў сельскай гаспадарцы не «догматам поўнага вяртання», а навуковай тэорыяй земляробства, па­водле якой: кожная культурная расліна патрабуе для поўнага развіцця ў глебе болыпага назапашвання пажыўных рэчываў, чым яна забірае з глебы ва ўраджаі; велічыня ўраджаю вызначаецца тымі пажыўнымі рэчывамі, якія знаходзяцца ў глебе ў найменшай колькасці адносна інш. пажыўных рэчываў; кожнае поле ў стане бясконца вырошчваць адну i тую ж расліну, калі яму вяртаюцца забраныя гэтай раслінай рэчывы; кожная расліна патрабуе вядомых суадносін пажыўных рэчываў (гэтыя суадносіны парушаюцца ў глебе здымаемымі ўраджаямі); усякае ўгнаенне мае на мэце стварэнне ў глебе такіх суадносін паміж пажыўнымі рэчывамі, якія патрабуюцца для раслін, што вырошчваюцца. Гэта можа быць дасягнута выключна шляхам рацыянальнага доследу ў кожным прыватным выпадку.