ЛЮБАШЧЫНСКІ Марк

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 486 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛЮБАШЧЫНСКІ Марк

Мікалаевіч (? — 1889)

 

Дзяржаўны дзеяч Расіі, юрыст. Нарадзіўся ў Віцебскай губ. ў дваранскай сям'і. У 1839 скончыў Пецярбургскі універсітэт i ў хуткім часе паступіў на службу ў Міністэрства юстыцыі. У 1857 яму як оберпракурору дэпартамента Сената даручаны разбор праекта статута цывільнага судаводства. Крытычныя заўвагі Л. на гэты праект у пэўнай ступені садзейнічалі высвятленню няслушнасці паўмер i непазбежнасці радыкальнай рэформы. Паз­ней Л. прымаў удзел у складанні судо­вых статутаў, а пасля ix увядзення атрымаў права на прысутнасць у цывільным касацыйным дэпартаменце Сената. Дзейны ўдзел прымаў Л. ў падрыхтоўцы сялянскай рэформы 1861 як член юрыдычнага аддзела рэдакцыйных камісій. Асобай камісіяй пад яго старшынствам у 1872 праведзена даследаванне валасных судоў. 3 1881 член Дзяржаўнага савета па дэпарта­менце цывільных i духоўных судоў.