ЛУЧЫНА Янка

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 600 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛУЧЫНА Янка

(сапр. Неслухоўскі  Іван Люцыянавіч; 6.7.1851 — 16.7.1897)

 

 

Паэт дэмакрат, мысліцель. Нарадзіўся ў Мінску ў сям'i калежскага асэсара. Вучыўся ў Мінскай гімназіі, потым паступіў на матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, ідкуль перавёўся на механічнае аддзяленне Пецярбургскага тэхналагічнага .нстытута, якое скончыў у 1876. У 1877—79 працаваў у Тыфлісе ў галоўных чыгуначных майстэрнях. У апошнія гады жыцця служыў у тэхнічным бюро ЛібаваРоменскай чыгункі ў Мінску. У 1886 у газеце «Мин­ский листок» надрукаваны яго верш «Не дзеля славы ці разліку», там жа ;"першыню выступіў з беларускамоўным вершам «Вясновай парой» 1889). Друкаваўся таксама ў «ПаўночнаЗаходнім календары за 1893 год», польскіх часопісах i штотыднёвіках   «Gіos  Polski»   («Польскі   го­лас»), «Kіosy» («Калоссе»), «Kraj» («Край»), «Prawda» («Праўда»), «Zycie» («Жыццё») i інш. Першы зборнік вершаў «Паэзія» выдадзены ў 1898 у Вар­шаве, зборнік беларускіх вершаў «Вя­занка» — у 1903 у Пецярбургу. Л. — аўтар польскамоўнай паэмы «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся», згубленых беларускамоўных паэм «Пятруся», «Віялета», «Гануся», «Андрэй», шматлікіх вершаў на польскай, беларускай i рускай мовах, двух нарысаў i драматычнага абразка, перакладчык твораў У.Сыракомлі, М.Някрасава, I.Крылова, Г.Гейнэ, Гамера. Адметнымі рысамі мастацкай творчасці Л., асновай яго маральнаэстэтычнай пазіцыі з'яўляюцца гуманістычная накіраванасць, дэмакратызм i арганічнае зліццё яго жыцця з жыццём народа. У спакойных, стрыманых творах паэта ўзаемадзейнічаюць рэалістычныя i рамантычныя пачаткі. Ён свядома пазбягаў перанасычанасці паэтычнага радка дэкарацыйнафальклорнымі элементамі, а больш давяраў арыгінальным вобразнавыяўленчым сродкам. Псіхалагізм i лірызм яго паэзіі супрацьстаяў натуралістычнабурлескнай традыцыі ў беларускай літаратуры, адкрываў шлях да паглыбленага інтэлектуалізму. Ідэйнамастацкім арыенцірам яму служылі эпічныя тво­ры А.Мі'цкевіча. Наследаваў ён i традыцыі паэзіі У.Сыракомлі. Зварот да селяніна ў яго творах абумоўлены патрэбамі часу i літаратуры, уплывам папярэднікаў.    Сацыяльныя    пытанні

вёскі Л. закранаў апасродкавана, праз унутраныя перажыванні лірычнага ге­роя. Селянін, паводле Л., не толькі ўвасабляе сабой Радзіму, але як носьбіт лепшых маральных якасцей сімвалізуе крыніцу яе годнага жыцця. Ён лічыў, што шаноўнае стаўленне селяніна да зямлі фарміруе i выяўляе светаадчуванне i светапогляд вяскоўца. 3 уласцівымі яму мяккасцю i лагоднасцю паэт расказвае пра лёс селянінабеларуса, яго паднявольнае змрочнае жыццё. Адначасова паэт раіў вяскоўцу больш давяраць сабе, мець свой уласны розум, не спадзеючыся на дапамогу суседзяў. У вершах Л. гучыць элегічнадраматычнае прызнанне ў любові да бацькоўскага дому, да роднай нівы: «I неприглядную хату з пажыткамі, // I поле скупое, выган без пашы // Мы, апрануўшыся старымі світкамі,

// Любім i цэнім — бо яны нашы». Гэ­та прызнанне перарастае ва ўсведамленне паэтам свайго абавязку паяднаць мастацкае слова з грамадскімі праблемамі: «Замоўкні ці з песняй інакшай, нанова, // На новыя выйдзі прасторы, // 3 грамадскім жыццём паяднай свае слова, // Дай новыя клопаты, узоры». Л. фактычна стварыў сацыяльнафіласофскі i антрапалагічна абумоўлены тып беларуса 19 ст. з яго тонкім скла­дам душы, псіхалагічнай адметнасцю цэласнай асобы (ляснік Грышка ў паэ­ме «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся»). Сіла беларуса, лічыў паэт, у яго цярплівасці, у непахіснасці каштоўнай арыентацыі, у згодзе са сваёй «эмацыянальнай матрыцай», у жыццярадаснасці i аптымізме, абумоўленых пэўнасцю становішча ў сацыяльным i культурнамаральным плане. Паводле разумения Л., супярэчлівасць светапогляду беларуса (вера ў сваю сілу i вера ў прадвызначанасць свайго лесу) характарызуе яго вялікія духоўныя магчымасці i інтэлектуальныя здольнасці, яго разумение суб'ектыўнасці i адноснасці чалавечай свабоды. Вясковец, на думку паэта, гэта i магутны пераўтваральнік свету, i бездапаможная ахвяра сацыяльнай несправядлівасці. Сам побыт беларускага селяніна, яго ўнутраны свет, асаблівасці светаўспрымання станавіліся ў Л. предме­там эстэтызацыі. Паводле Л., гераічны характар беларуса з яго паўнатой i напружанасцю жыцця парадніўся ў мірным сутыкненні душы, прыроды i ча­лавечай духоўнай актыўнасці. Таму ён лічыў чалавека асноўнай субстанцыяй, найважнейшай i абсалютнай каштоўнасцю. Усеагульны недахоп духоўнасці паэт звязваў з людской нядоляю, з вынішчэннем старога укладу i нечакана агрэсіўным поступам навуковатэхнічнага прагрэсу. Але вера ў ча­лавека, унутраная надзея рабілі Л. аптымістам, садзейнічалі абуджэнню цікавасці да асветніцкага i дэмакратычнага бакоў пазітывізму, прымушалі пярэчыць  А.Шапенгаўэру,   які  бачыў

зло ў чалавечай прыродзе. Заклапочаны разбурэннем адвечных традыцый блізкіх да прыроды людзей, Л. ўсё ж не пагаджаўся з песімізмам i безнадзейнасцю Шапенгаўэра, з яго адмаўленнем заканамернасцей у жыцці цэлых пакаленняў, з абстрактным гу­манізмам i нявер'ем у шчасце. На дум­ку Л., вылечыць маральна хворае гра­мадства дапаможа навука, святло якой створыць гармонію ў чалавеку, зробіць яго шчаслівым: «Паверма, шчасце заквітнее на зямлі, // Шумець там жыту, дзе балоты век былі. // Палескай простай грамады нашчадкі ў хатах // За стол шырокі сядуць у бяседзе братняй, // Нарэшце скажуць: «Шчасце i да нас прыйшло!» // Паверма шчыра!... Шапенгаўэру назло!..» Супрацьстаяць эканамічнай адсталасці, падману, панаванню грошай дапаможа, паводле Л., i сапраўднае, высокае мастацтва. Светапогляд Л. грунтаваўся на тэорыі унікальнасці i непаўторнасці кожнай ча­лавечай істоты. Адначасова ён не адмаўляў падыходаў да гэтай праблемы рацыяналістычнай філасофіі, якая лічыла, што рэчаіснасць падпарадкоўвацца акрэсленым усеагульным прин­ципам розуму, зыходзячы з якіх можна зразумець i інтэрпрэтаваць кожную з'яву прыроды, гісторыі, свету чалаве­ка. У станаўленні светапогляду Л. вялікае значэнне меў натуралізм як рацыяналізаваная форма светасузірання. Беларуская нацыянальная ідэя ў творчасці Л. ўвасобілася як ідэя жыццёва праўдзівая, рацыянальная, гуманістычная, сінтэтычнанявызначаная, сціплая. Яна амаль цалкам зводзілася ім да нацыянальнага светапог­ляду, да такога разумения сябе ў свеце, калі сваё светабачанне ўспрымаецца натуральным, аптымальным. Паэту ўласцівыя характэрныя для беларусаў памяркоўныя i зычлівыя адносіны да іншых народаў. Так, у лісце да рэдактара часопіса «Жыццё» З.Пшамыцкага ён пісаў: «Мне здаецца, што трэба выкарыстоўваць i падтрымліваць у рускіх праяўленні добразычлівасці i больш сумленнай, чым звычайна, чалавечнасці да нас, бо асабліва тут, на крэсах, жыць з імі i падтрымліваць зносіны прымушае неадольны лёс». Л. спрыяў фарміраванню традыцыі бела­рускай культуры абапірацца на волю i моц чалавека, яго самадастатковасць, шанаваць беларускае слова i ўзносіць яго над утылітарнасцю побыту i абстрактнасцю тэорыі, гуманістычнага пафасу i аптымістычнага погляду ў будучыню.

 

Літ.: Майхровіч С. Янка Лучына. Мн.,  1952; Мархель   У. Крыніцы па­мяці: Старонкі беларускапольскага літаратурнага сумежжа. Мн., 1990.

Л.М.Канаплянік.