ЛЕПЯШЫНСКІ Васіль

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 487 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛЕПЯШЫНСКІ Васіль

Іванавіч (1828—91)

 

Рэлігійны праваслаўны дзеяч, асветнік. Нарадзіўся ў мяст. Хоцімск Магілёўскай губ. ў сям'i дзячка. Вучыўся ў Мсціслаўскім павятовым духоўным вучылішчы i ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. Сярод семінарыстаў вылучаўся глыбокімі ведамі, быў знаёмы з філасофіяй Гегеля, цікавіўся мастацкай літаратурай, самастойна вывучыў французскую мову. Пасля заканчэння семінарыі выкладаў у Мсціслаўскім духоўным вучылішчы, з 1850 — у Гомельскім духоўным вучылішчы. У 1853 паступіў у Кіеўскую духоўную акадэмію i ў 1857 скончыў яе са ступенню магістра. Працаваў настаўнікам Магілёўскага духоўнага вучылішча, потым Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1860 узведзены ў сан свяшчэнніка Магілёўскага кафедральнага сабора. 3 1864 член дырэкцыі на­родных вучылішчаў Магілёўскай губ.,з 1873 рэвізаваў духоуныя вучылішчы гэтай губерні. 3 1884 рэктар Пермскай духоўнай семінарыі. Быў вядомы як выдатны прапаведнік. Яго пропаведзі, простыя i пераканаўчыя, закраналі самыя тонкія чалавечыя пачуцці, рабілі моцнае ўражанне нават на іншаверцаў. Частка яго пропаведзяў надрукавана ў 1882 (Магілёў).