ЛЕЙКА Кандрат

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 553 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛЕЙКА Кандрат

Тодаравіч (17.9.1860—6.9.1921)

 

Пісьменнік, педагог. Нарадзіўся ў в. Збочна на Слонімшчыне ў мнагадзетнай сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Азярніцкага народнага вучылішча Л. як лепшага вучня накіравалі ў 1876 у Свіслацкую настаўніцкую семінарыю вучыцца за казённы кошт. У 1879 ён скончыў семінарыю i 5 гадоў працаваў у мяст. Косава (цяпер Івацэвіцкі рн, Брэсцкая вобл.). Мяркуюць, што тут Л. пачаў пісаць вершы на беларускай мо­ве. У сувязі з абвастрэннем хваробы (рэўматызм) па парадзе ўрачоў у 1884 пераехаў на Харкаўшчыну, дзе i пражыў большую частку жыцця. Працаваў настаўнікам у Лініўскім i Аснавянскім народных вучылішчах. У 1896 пасля здачы экзаменаў на званне настаўніка павятовага вучылішча i сканчэння спецыяльных курсаў у Пецярбургу прызначаны інспектарам Харкаўскага вучылішча сляпых дзяцей. На гэтай пасадзе зарэкамендаваў сябе як вопытны педагог i выдатны спецыяліст. У 1893 выдаў у Харкаве падручнік «Руская аз­бука». Друкаваўся ў часопісе «Сле­пец», газетах «Школа и жизнь» (Пе­цярбург), «Харьковские губернские ве­домости», «Южный край» (Харкаў). Працуючы ў вучылішчы, слухаў лекцыі ў Харкаўскім універсітэце. У 1908 па стане здароўя пакінуў службу ў Харкаве. Некаторы час працаваў выкладчыкам рускай мовы ў Елізаветградскім камерцыйным вучылішчы i прыватнай жаночай гімназіі. 3 1911 загадчык вучэбнага аддзела ў Валкаўскім павятовым земстве Харкаўскай губ. Пачынаючы з 1911 яго творы дру­каваліся ў «Нашай ніве». У 1912 асобным выданнем у Вільні выйшла п'еса «Снатворны мак». У 1914 па прапанове Я.Купалы пачаў рыхтаваць да друку зборнік сваіх твораў пад назвай «Засеўкі» (уключыў 9 празаічных твораў i вершы), які не быў выдадзены — перашкодзіла 1я сусветная вайна. У пачатку 1918 ён быў паралізаваны. Давялося пакінуць службу i пераехаць на Валынь у мяст. Здалбунаў да брата Івана, дзе ён i памёр.

Творы Л. былі высока ацэнены ў свой час М.Гарэцкім. Проза пісьменніка адметная паглыбленнем у сацыяльныя канфлікты, у пытанні агульнакультурнага i нацыянальнага жыцця, у паводзіны чалавека, яго ўнутраны свет. Ён быў не толькі назіральны бытапісальнік, але i лірык, гумарыст, сатырык. У апавяданні «Кульгавы дзед Раман» створаны прывабны вобраз селянінапрацаўніка, раскрыты яго бага­ты духоўны свет. П'еса «Снатворны мак», заснаваная на фальклорнаказачным сюжэце, лічыцца першай спробай у беларускай літаратуры стварыць драматычны твор для лялечнага тэатра.

 

Літ.: Гарэцкі М. Лейка Кандрат // Гарэцкі М. Псторыя беларускае литерату­ры. Вільня, 1920.