ЛЕБЕНЗОН Аўраам

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 497 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛЕБЕНЗОН Аўраам

Бер

(AbrahamDobBenHaKohen;

1787—1878)

 

Яўрэйскі паэт i тлумачальнік Бібліі. Нарадзіўся пад Вільняй. Адукацыю атрымаў у віленскіх яўрэйскіх вучылішчах. Скончыў курс яўрэйскага вучылішча ў Міхалішках на Віленшчыне, потым працягваў вывучэнне кабалістыкі i філасофіі рэлігій, а так­сама еўрапейскіх моў, гісторыі, геаграфіі, матэматыкі i славесных навук. У 1808 атрымаў месца яўрэйскага духоўнага суддзі ў Ашмянах, адначасова вучыў яўрэйскіх дзяцей. У хуткім часе пакінуў Ашмяны i пачаў выдаваць Біблію ў Мендэльсонаўскім нямецкім перакладзе з уласнымі каментарыямі. У 1848—64 працаваў старшым настаўнікам яўрэйскай i халдзейскай моў пры Віленскім рабінаўскім вучылішчы. 3 1864 займаўся выключна навуковай i літаратурнай дзейнасцю: пісаў вершы на старажытнаяўрэйскай мове. У першым яго зборніку, які выйшаў у 1842, пераважалі лірычныя i дыдактычныя вершы, у некаторых крытыкавалася тагачаснае яўрэйства. Гэтыя вершы на «свяшчэннай мове» выклікалі абурэнне вучоных рабінаў, кнізе абвешчаны «херем» (анафема), i яна была ўрачыста спалена. Наступныя зборнікі вершаў Л. выдадзены ў 1856 у Вільні. У 1849—53 у Вільні выйшлі яго экзегетычныя працы, у 1858 — новае тлумачэнне да некаторых кніг Бібліі, у 1867 — драма «Праўда i Вера». Свае вершы i артыкулы ён змяшчаў у яўрэйскіх газетах. 3 нагоды каранацыі імператара Аляксандра II напісаў малітву, за што атрымаў брыльянтавы пярсцёнак, a ў 1861 сярэбраны медаль на станіслаўскай стужцы. Л. распаўсюджваў сярод адзінаверцаў яўрэйскую культуру, узначаліў гурток, які адкрыў у Вільні першую рэфармаваную сінагогу. Яго экзегетычныя працы садзейнічалі пашырэнню сярод яўрэяў разважлівага разумения біблейскага тэксту. Пазней вершы Л. атрымалі агульнае прызнанне сярод яўрэяў, бо ажыўлялі старажытнаяўрэйскую мову. Памёр у Вільні.

ЛЕГАТОВІЧ Ігнат Сямёнавіч (10.8.1796 — 10.10.1867)

Беларускі i польскі паэт, педагог. Нарадзіўся ў в. Малая Капліца Гродзенскага рна. Скончыў дамініканскую школу ў Гародні i Віленскі універсітэт. У 1817—39 выкладчык лацінскай мовы i літаратуры ў Мінскай гімназіі, у 1839—46 наглядчык павятовых вучылішчаў у Лепелі, Полацку, Вількаміры. Страціўшы зрок, пакінуў службу i пасяліўся ў Мінску. Асноўны жанр яго творчасці — дыдактычныя двухрадкоўімаксімы. Аўтар кніг на польскай мове «Эпіграмы» (Вільня, 1848), «Апафтэгмы» (Вільня, 1854), павучальных кніг для дзяцей i юнацтва. У эпіграмах высмейваў агульначалавечыя заганы. Антыпрыгонніцкія погляды выявіліся ў з'едлівай эпіграме на смерць мінскага губернскага маршалка шляхты Оштарпа, уладальніка маёнткаў у Прылуках i Дукоры (Мінскі пав.), які пры жыцці быў вельмі гасцінным гаспадаром, i здаралася, частыя госці балявалі ў яго тыднямі, што клалася непасільным цяжарам на плечы прыгонных сялян. Таму Л. пісаў: «Смерць Оштарпа ў Дукоры зробіць змену ўрэшце. Паны п'янстваваць не будуць, мужык пачне есці». Да нас дайшоў i верш Л. на беларускай мове «Скажы, вяльможны пане...», надрукаваны ў віленскім альманаху «Bojan» («Баян», 1838). У вершы ён рэзка асуджаў пануючыя класы, што стала прычынай канфіскацыі альманаха. Л. вядомы таксама як бібліёграф, выдавец гісторыкалітаратурных помнікаў, перакладчык, збіральнік афарызмаў. Меў багаты кнігазбор з унікальнымі: выданнямі. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з В.ДунінымМарцінкевічам.