ЛАТЫШАЎ Васіль

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 497 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛАТЫШАЎ Васіль

Васілевіч [29.7(10.8). 1855—2.5.1921]

 

Філолаг,  археолаг,  педагог,  доктар грэчаскай славеснасці. Нарадзіўся ў в. Дзіева Цвярской вобл. Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, у Пецярбургскім гісторыкафілалагічным інстытуце. Выкладаў у Віленскай гімназіі, потым у Пецярбургскім гісторыкафілалагічным інстытуце, з'яўляўся таксама прыватдацэнтам на кафедры класічнай філалогіі ў Пецярбургскім універсітэце. 3 1887—90 узначальваў гімназію пры гісторыкафілалагічным інстытуце. 3 1890 памочнік папячыцеля Казанскай навучальнай акругі, з 1893 віцэдырэктар дэпартамента Міністэрства народнай асветы. Сваю даследчую

дзейнасць засяродзіў на вывучэнні гісторыі старажытнагрэчаскіх паселішчаў на ўзбярэжжы Чорнага мора (Херсанес, Пантыкапея i інш.). 3 1900 удзельнічаў у рабоце Археалагічнай камісіі ў Пецярбургу. Аўтар прац «Даследаванне аб гісторыі i дзяржаўным ладзе Ольвіі» (Спб., 1887; доктарская дысертацыя), «Нарыс грэчаскіх старажытнасцей» (1888), «Дзяржаўныя i ваенныя старажытнасці» (т. 1—2, 1897—99) i інш. Вялікае значэнне для навукі меў яго «Збор антычных надпісаў, знойдзеных у Паўночным Прычарнамор'і» (т. 1—2, 4, 1885— 1901).