ЛАПО Дзмітрый

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 496 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛАПО Дзмітрый

Еўдакімавіч (кастрычнік 1861 — люты 1936)

 

Пісьменнік, грамадскі дзеяч, удзельнік народніцкага рэвалюцыйнага руху. Нарадзіўся ў г. Беліца на Гомельшчыне ў мяшчанскай сям'і. У час вучобы ў Гомельскай прагімназіі зблізіўся з рэвалюцыйна настроенай моладдзю, быў удзельнікам тайных гурткоў самаразвіцця, прапагандаваў антыўрадавыя ідэі сярод рабочых. 3 1879 вучыўся ў Кіеўскай гімназіі. Сярод навучэнцаў вылучаўся актыўнасцю i сталасцю, нейкі час быў старшынёй аб'яднанага камітэта рэвалюцыйных груп сярэдніх навучальных устаноў Кіева. Пасля заканчэння гімназіі паступіў на юрыдычны факультэт Кіеўскага універсітэта. Быў актыўным членам кіеўскай групы нарадавольцаў, уваходзіў у «тэхнічную» падгрупу, якая займалася справамі падпольнай друкарні. Прыязджаючы дамоў, вёў агітацыю сярод рабочых у Гомелі i ў вёсках. У 1885 арыштаваны ў Гомелі i сасланы ў Табольскую, потым у Енісейскую губ. У ссылцы пачаў пісаць свае апавяданні з беларускага жыцця, дзе выкарыстоўваў уражанні дзяцінства i юнацтва. Пасля заканчэння тэрміну ссылкі (1890) вярнуўся ў Гомель i ўключыўся ў работу па ўзнаўленні мясцовых нарадавольскіх арганізацый. 3 1892 жыў у г. Чыстапаль Казанскай губ., служыў сакратаром гарадской управы, займаўся прыватнай адвакацкай практыкай, выдаў кнігу па гісторыі Чыстапаля. У 1896 перабраўся ў Краснаярск. Праз 2 гады, здаўшы экзамен у Казанскім універсітэце на званне юрыста,  атрымаў  месца міравога суддзі пры Краснаярскім акруговым судзе з адкамандзіраваннем у Мінусінск. 3 1903 працаваў міравым суддзёй, пракурорам акруговага суда ў Краснаярску. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, быў гарадскім сакратаром i гласным думы ў Краснаярску. 3 1898 супрацоўнічаў у многіх сібірскіх газе­тах, дзе пад рознымі псеўданімамі змяшчаў публіцыстычныя артыкулы i допісы. Як член, а потым старшыня вучылішчнай камісіі пры Краснаярскай гарадской управе шмат зрабіў для развіцця ў горадзе асветы, марыў пра ўвядзенне ў Краснаярску ўсеагульнай адукацыі. Займаўся педагагічнай дзейнасцю — выкладаў гісторыю i заканадаўства ў мясцовай гімназіі i гандлёвай школе. Па яго ініцыятыве адкрыты Марцьянаўскі дзіцячы прытулак. Быў членам камітэта Мінусінскага музея. Зімой 1901—02 актыўна дапамагаў галадаючаму насельніцтву Мінусінскай акругі. Як член партыі кадэтаў прымыкаў да так званых «абласнікоў», удзельнічаў у падзеях 1905. Вывучаў побыт i норавы карэннага сібірскага насельніцтва, адстойваў яго правы, прапанаваў стварыць у Томскім універсітэце кафедры стэпавага права i цюркамангольскіх гаворак, адкрыць шлях качавым народам да асветы. Пас­ля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўключыўся ў культурнае будаўніцтва ў Сібіры, у 1923 склаў асноватворныя дакументы, якія вызначылі нацыянальнадзяржаўнае будаўніцтва народнасцей енісейскай Поўначы. Працу юрыста сумяшчаў з выкладчыцкай работай у Краснаярскім тэхнікуме. Захапляўся краязнаўствам, выступаў з дакладамі ў СярэднеСібірскім аддзеле Рускага геаграфічнага таварыства (быў яго старэйшым членам), з лекцыямі ў рабо­чых клубах Краснаярска.

Асноўнае месца ў творчай спадчыне Л. займае зборнік «Беларускія апавяданні» (1895). Ва ўключаных у яго творах праўдзіва, з дэмакратычных пазіцый паказана цяжкае жыццё сялян Прысожжа, выкарыстаны гомельскія паданні, апісаны народныя заняткі. звычаі. Г.В.Кісялёў.