ЛАПА Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 738 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛАПА Міхаіл

(Мацвей) Дзям'янавіч [1799(?)—1841]

 

Дзекабрыст. 3 шляхецкай сям'і. Бацька валодаў маёнткам Рудабелкі Бабруйскага пав. Мінскай губ. Выхоўваўся ў Магілёўскім езуіцкім пансіёне, потым у прыватным пансіёне ў Пецярбургу. На вайсковую службу паступіў падпрапаршчыкам у гвардзейскі Ізмайлаўскі полк, дзе даслужыўся да падпаручніка (1824). У рух дзекабрыстаў ук­лючыўся ў 1819 пад уплывам члена рэвалюцыйнай арганізацыі італьянскіх карбанарыяў М.Джыльі, які выкладаў яму італьянскую мову. Напярэдадні паўстання на Сенацкай плошчы з іншымі дзекабрыстамі абмяркоўваў план арганізацыі зрыву прысягі Мікалаю I. Арыштаваны 23.12.1825 i паводле прыгавору разжалаваны ў радавыя i накіраваны ў далёкія гарнізоны. Летам 1826 пераведзены ў палявыя палкі на Каўказ, дзе даслужыўся да прапаршчыка. Звольнены ў адстаўку ў 1835 i да смерці жыў у сваім маёнтку Рудабелкі.