ЛАДА-ЗАБЛОЦКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 505 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛАДА-ЗАБЛОЦКІ

(ЗаблоцкіЛада) Тадэвуш Гіляравіч (27.8.1811—жнівень 1847)

 

Польскі паэт беларускай школы, пісаў на польскай, рускай i беларускай мовах. Нарадзіўся ў в. Лугінавічы (ця­пер Сенненскі рн, Віцебская вобл.) у шляхецкай сям'і. Вучыўся спачатку ў Віцебскай семінарыі пры кляштары базыльян, потым у Віцебскай гімназіі, якую скончыў у 1831. Яго раннія паэтычныя творы заўважыў у 1830 куратар Беларускай навучальнай акругі Р.І.Карташэўскі ў час інспекцыі беларускіх школ i з мэтай дапамагчы маладому таленту звярнуўся да міністра народнай адукацыі з хадайніцтвам залічыць Л.З. на вучобу ва універсітэт за кошт Беларускай акругі. У 1831 Л.3. паступіў у Маскоўскі універсітэт i стаў «казённакоштным студэнтам» славеснага аддзялення з умовай, што, скончыўшы вучобу, ён будзе не менш як 6 гадоў служыць настаўнікам на Бе­ларусь У Маскве Л,3. ўвайшоў у тайнае студэнцкае таварыства, заснаванае В.Р.Бялінскім i М.Б.Чысцяковым, зблізіўся з радыкальнымі коламі маскоўскай грамадскасці. Наладзіўшы сувязь з землякамі Ю.Яжоўскім, Я.Вернікоўскім, Я.Савінічам i інш., ён стварыў тайнае літаратурнае таварыства, мэтай якога было пашырэнне сярод моладзі вальнадумства i патрыятызму. Свае вершызаклікі антысамадзяржаўнага зместу Л.З. накіроўваў на радзіму — на Віцебшчыну, Магілёўшчыну, з імі знаёміліся выхаванцы Віцебскай гімназіі. Калі звесткі пра гэта дайшлі да

генералгубернатара Смаленскага, Віцебскага i Магілёўскага князя Н.Н.Хаванскага, той накіраваў рапарт шэфу жандараў графу А.К.Бенкендор­фу. За нелегальную дзейнасць i распаўсюджванне патрыятычнадэмакратычных вершаў Л.З. выключылі з універсітэта i 29.6.1833 арыштавалі. Для расследавання «злачыннай дзейнасці» Л.З. даставілі ў Віцебск. Аўтара «абуральных вершаў» Віцебскі суд прыгаварыў да катаржных работ, але цар «змякчыў» прысуд — «адправіць радавым у Каўказскі корпус». 3

1837 адбываў ссылку ў Таганрогу, з

1838 — на Каўказе. Тут ён пазнаёміўся

з грузінскімі пісьменнікамі Н.Бараташвілі i М.Туманашвілі, азербайджанскім паэтам i асветнікам А.Бакіханавым, з рускімі паэтамі Я.Палонскім, А.Адоеўскім i інш. Падборкі сваіх вершаў Л.З. змяшчаў у розных перыядычных выданнях. У 1845 з дапамогай Р.Падбярэзскага ён выдаў зборнік «Паэзія». Шмат увагі аддаваў перакладчыцкай дзейнасці. На польскую мову перакладаў англійскіх, французскіх, лацінскіх, грузінскіх, румынскіх, украінскіх паэтаў. У яго перакладзе на французскую мову выдадзены ўкраінскія народныя песні («Украінскія песні», Парыж, 1845), на рускую мову пе

раклаў «Гісторыю Азербайджана» Бакіханава. У 1846 Л.З. ўдалося вызваліцца ад салдацкай службы. Быў прызначаны ўпраўляючым Кульпінскімі салянымі промысламі ў Грузіі. Тут ён i памёр ад халеры.

Як рамантык Л.З. адмаўляў тагачасную рэчаіснасць, у алегарычнай форме заклікаў да барацьбы з самаўладствам. Як паэтпатрыёт беларускай школы апяваў прыгажосць роднай Беларусі. Лепшыя свае творы ён прысвяціў Радзіме, яе людзям, гісторыі i помнікам. Галоўная тэма паэтычных твораў, напісаных на чужбіне, — туга па роднай Беларусі: паэма «Ваколіцы Віцебска», балада «Ляшка», вершы «Да Дзвіны», «Да Лучосы», «Вілія», «Даўжанскае возера» i інш. Нямала твораў прысвяціў Каўказу («Алазанская даліна», «Да бярозкі ў гарах Каўказа»).

У рукапісе захаваліся «Матэрыялы да гісторыі славянскай цывілізацыі i літаратуры», «Погляды на гісторыю грузінскай літаратуры».

 

Літ.: К i с я л ё ў Г. Пра паэтаў i вершы // Полымя. 1971. №8; Г а д ы ц к i К. Твор­часць Тадэвуша ЛадыЗаблоцкага // Там жа. 1992. №10; Пачынальнікі. Мн.. 1977. С. 484—487. І.П.Хаўратовіч.