ЛАВІЦКІ Мацвей

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 518 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛАВІЦКІ Мацвей

(псеўд. Лук'ян   Адольф зпад   Вельска; 1816—1900)

 

Філосафдэмакрат, асветнік i публіцыст. Нарадзіўся ў в. Вашкі Гайнаўскага пав. ў дробнашляхецкай сям'і. Вучыўся ў Віленскай медыкахірургічнай акадэміі, працаваў лекарам у Коўне i Беластоку. Прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйнадэмакратычным руху i ў дзейнасці звязаных з ім тай­ных таварыстваў, якія абвяшчалі неабходнасць сацыяльнапалітычных змен у грамадстве i вялі асветную работу сярод насельніцтва. У 1840 разам з іншымі членамі студэнцкага «Дэмакратычнага таварыства» ён арыштаваны, у 1841 высланы ў Сібір. Амнісціраваны ў 1858. Супрацоўнічаў у часопісах «Gwiazda» («Звязда») i «Pamietnik naukowoШегаскі» («Навуковалітаратурны дзённік»), якія ў той час былі органамі прагрэсіўнай грамадскай думкі на тэрыторыі Украіны, Беларусі i Літвы. Л. зрабіў значны уклад у развіццё філасофскай думкі, i найперш у вучэнне пра грамадства i мараль. На фарміраванне яго светапогляду пэўным

чынам паўплывалі ідэалогія Асветніцтва i нацыянальнавызваленчага ру­ху, даследаванні французскіх філосафаўматэрыялістаў, Гегеля, Шэлінга, Бэкана, Лока i інш. мысліцеляў, але вырашальную ролю, паводле сцвярджэння самога Л., адыгралі рэальныя жыццёвыя фактары: бядотнае становішча прыгонных, жабрацкія ўмовы існавання безмаянтковай шляхты, цяжкая доля салдат. Яму былі блізкія i зразумелыя ідэі сацыяльнай справядлівасці i салідарнасці людзей пра­цы, ідэі свабоды, гуманізму i самакаштоўнасці чалавечай асобы. Зыходным пунктам яго філасофскіх поглядаў быў прынцып «натуральнага права» i «натуральнай роўнасці» людзей, які служыў i абгрунтаваннем права прыгнечаных народаў на нацыянальную самастойнасць, свабоднае i незалежнае развіццё ў супольнасці інш. народаў. Неабходнасць новага, больш дасканалага правапарадку Л. выводзіў з заканамернага характеру развіцця самоге гремадства. Пры гэтым ён, як Гегель i інш. мысліцелі 18—19 ст., пареўноўвеў пэўныя перыяды гісторыі чалавецтва з натурельным працэсам развіцця індывідууме. Сучаснее яму гремедства, сцвярджаў Л., нагадвае 19гадовага юнака, які развіў i адшліфаваў свае здольнасці i таму можа хутка ісці да сваёй мэты, i ніхто не ў стане стрымаць яго рух. Для Л. «залаты век» — гэта справядлівае грамадства, якое яш­чэ будзе. 3 прыроды самога чалавека ён выводзіў яго схільнасць да маральных паводзін; адсюль аб'ектыўная не­абходнасць выхавання высокамаральнай i адказнай асобы. На думку Л., высокія якасці чалавека набываюць сапраўдную каштоўнасць толькі ў рэчышчы яго дзейнасці ў імя грамадскага дабра i шчасця. Таму асаблівая адказнасць кладзецца на тых, хто здольны прадбачыць гістарычны шлях да будучыні і весці людзей да разумения ліберальных прынцыпаў, пашыраючы ў ix асяроддзі адпаведныя думкі i меркаванні. Паводле Л., асветніцтва — галоўны рухавік гісторыі.

'Падтрымліваючы пераважна пануючую на той час у навуцы канцэпцыю паступовага i паслядоўнага развіцця, Л. лічыў магчымым i рэвалюцыйны шлях пераўтварэння грамадства. У сваіх па­казаннях у следчай камісіі ён рабіў акцэнт на мірны, бяскроўны характар рэвалюцыі, хоць адзначаў i пэўную адноснасць такога разумения. Сацыяльныя ісціны, на яго думку, не здзяйсняюцца без ахвяр. Гэта ён лічыў свайго роду доказам ісціны для наступных пакаленняў,  якім  належыць правесці яе ў жыццё. У выніку Л. прыйшоў да высновы, што сама па сабе ісціна не з'яўляецца сілай, бо на шляху да яе ажыццяўлення не абысціся без сілы матэрыяльнай. Неабходнай умовай дасягнення  сапраўднай  асветы  i  вольнасці ён лічыў знішчэнне саслоўных адрозненняў, прадастаўленне ўсім чле­нам грамадства роўных магчымасцей для развіцця здольнасцей, адмаўленне «правамоцнасці»   ўсялякіх   прывілеяў арыстакратыі.   Але   грамадства   фармальнай роўнасці, на думку Л., гэта толькі крок на шляху чалавецтва да шчаслівай будучыні, a шчаслівыя часы настануць   толькі   тады,   калі   гістарычныя паданні данясуць звесткі пра былую   некалі   няроўнасць   каралёў, князёў, графаў, дваран, мяшчан i сялянрабоў. Л. рашуча адвяргаў крывавыя   перавароты   i   рэвалюцыі   тыпу якабінскай дыктатуры за ix жорсткі, антыгуманны характар, лічыў ix з'явай бяссэнсавай з пункту гледжання натуральнага   парадку   рэчаў.   Падтрымліваючы ідэю народаўладдзя i выкарыстання ўсёй паўнаты чалавечых правоў,  ён лічыў,  што найлепшае ўвасабленне    гэтая    ідэя    знойдзе    ў рэспубліканскай форме праўлення. У перыяд     агульнанароднага     самакіравання на змену кровапралітным вой­нам прыйдуць дружба i мір. Пытанні ўмацавання дружбы паміж народамі, спынення войнаў Л. разглядаў у непарыўнай сувязі з канкрэтнай праблемай нармалізацыі адносін паміж рускім i польскім      народамі,      усталяваннем прынцыпаў нацыянальнага раўнапраўя i суверэнітэту. У сваіх працах «Нарыс духу    Віленскай    медыкахірургічнай акадэміі»,    «Погляд   на   хрысціянскі свет», «Варыяцыі» i інш. Л. пастаянна звяртаўся   да   гэтай   праблемы,   якая хвалявала   ўдзельнікаў   вызваленчага руху   абедзвюх   краін.   Ён   ставіў   i імкнуўся знайсці адказ на пытанні: ці ёсць у Расіі сілы, якія могуць быць саюзнікам  прыгнечаных  народаў  у  ix змаганні за сваё сацыяльнае i нацыя­нальнае   вызваленне,   ці   можа   сама Расія ў будучым стаць краінай, свабоднай ад прыгнёту i дэспатызму, i быць для іншых народаў не катам, а сябрам? Як адзін з ідэолагаў Дэмакратычнага таварыства Л. разглядаў гэтыя пытанні ў плане суадносін процілеглых інтарэсаў нацыі, якая змагаецца за аднаўленне нацыянальнай незалежнасці, i інтарэсаў дзяржавыпрыгнятальніцы. Ён быў перакананы, што ў натураль­ным  развіцці  чалавецтва не  павінна быць народаўпаноў i народаўрабоў, што ўсе народы роўныя, а справа вызвалення     Радзімы     павінна     стаць асабістым інтарэсам, асабістай справай кожнага чалавека як члена грамадства. Л. выступаў за стварэнне ўмоў, якія б забяспечылі  «роўнае права для ўсіх станаў адукаваць сябе так, каб быць карысным сабе i іншым». У выпрацоўцы   пэўных  грамадскіх   ідэалаў  i агульначалавечых каштоўнасцей ён адводзіў важнее месца літаратуры i мастацтву: «Хто творыць толькі дзеля самога мастацтва, — пісаў Л., — той клапоціцца толькі аб сваёй славе, а не аб патрэбах сучаснікаў, таму ўсе яго намаганні — гэта сапраўды пустая'за­бава,  мёртвы  камень,   хоць  часам  i ўмела  адшліфаваны».   Нярэдка  звяртаўся  Л.   i  да   ідэі  недатыкальнасці прынцыпаў  афіцыйнай   хрысціянскай рэлігіі ў стварэнні гарманічных узаемаадносін паміж людзьмі i народамі, а пацвярджэнне таму бачыў у так i не рэалізаваным  рэлігійным догмаце аб любові да бліжняга. Ён верыў, што ў будучым настане шчаслівы век агульнага яднання людзей, калі будуць забытыя крывавыя сваркі паміж дзяржавамі i народамі, калі канчаткова спыняцца  войны,  калі  збудуцца  спадзяванні   ўсіх   народаў   i   ўсталююцца гуманістычныя ідэалы чалавецтва.

 

Літ.: Мохнач Н.Н. Идейная борьба в Белоруссии в 30—40е годы XIX в. Мн., 1971; Я го ж . От просвещения к револю­ционному демократизму: (Обществ.полит, и филос. мысль Белоруссии конца 10х — начала 50х годов XIX в.). Мн., 1976; Яго ж . Общественнополитическая и этиче­ская мысль Белоруссии начала XIX в. Мн., 1985; Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Идеи гуманизма в об­щественнополитической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский пери­од). Мн., 1977. С.Ф.Дубянецкі.