КУТНЕВІЧ Васіль

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 491 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КУТНЕВІЧ Васіль

Іванавіч (1.1.1787—2.4.1866)

 

Грамадскі i рэлігійны дзеяч Расіі, асветнік. Нарадзіўся на Магілёўшчыне ў сям'і святара. Вучыўся ў Магілёўскай семінарыі. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію са ступенню магістра, прызначаны бакалаўрам фізікаматэматычных навук у Маскоўскую духоўную акадэмію, дзе напачатку выкладаў нямецкую мову, потым быў прафесарам матэматыкі, філасофіі i псіхалогіі. Адначасова з'яўляўся чле­нам знешняга акадэмічнага праўлення, акадэмічнай канферэнцыі i цэнзурнага камітэта. У 1818 пасвечаны ў сан дыякана, потым свяшчэнніка, узведзены ў протаіерэі Маскоўскага кафедральнага Архангельскага сабора. У 1825 абраны благачынным крамлёўскіх цэркваў, быў членам духоўнай кансісторыі, правадзейным членам духоўнай акадэміі. У 1832 прызначаны оберсвяшчэннікам арміі i флоту, членам Сінода, членам камісіі духоўных вучылішчаў, абраны ганаровым членам Казанскай духоўнай семінарыі, правадзейным членам канферэнцыі Пецярбургскай духоўнай акадэміі, выконваў абавязкі оберсвяшчэнніка імператарскага Галоўнага штаба. Меў усе адзнакі ордэна св. Аляксандра Неўскага.