КУТАРГА Сцяпан

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 490 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КУТАРГА Сцяпан

Сямёнавіч [ 12(24).2.1805—25.4(7.5). 1861 ]

 

Вучоны прыродазнавец, педагог. Нарадзіўся ў г. Мсціслаў Магілёўскай губ. ў сям'і службоўца. Брат М.С.Кутаргі. Падлеткам перабраўся ў Пецяр­бург, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1827 паступіў на фізікаматэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, дзе здольнасцямі звярнуў на сябе ўвагу, i ў наступным годзе ў ліку 20 студэнтаў з розных універсітэтаў накіраваны ў Дэрпт (Тарту) для падрыхтоўкі на прафесарскія пасады. Абраўшы сваёй спецыяльнасцю заалогію, К. дасканала вывучыў анатомію i фізіялогію, праслухаў поўны курс на медыцынскім факультэце i ў 1832 ат­рымаў   ступень   доктара   медыцыны. Пасля заканчэння курса зрабіў навуковае падарожжа  па Крыме,  з восені 1833 заняў кафедру заалогіі ў Пецярбургскім універсітэце, а з 1848 выкладаў яшчэ i мінералогію, геалогію, геагнозію    ў    Галоўным    педагагічным інстытуце. 3 1835 да 1848 ён быў цэнзарам     Пецярбургскага     цэнзурнага камітэта i пэўны час інспектарам при­ватных навучальных устаноў Пецярбургскай навучальнай акругі. К. працаваў у эпоху, калі прыродазнаўства займала ў Расіі вельмі сціплае месца i па колькасці навуковых работнікаў i па ўвазе   да   яго   грамадства.   3за   непаўнаты   калекцый   i   недахопу   памочнікаў К. быў вымушаны выкладаць i такія аддзелы прыродазнаўства, як зоатамія, заалогія, анатомія i палеанталогія. Як таленавіты вучоны, выдатны папулярызатар, педагог i лектар ён узняў гэту галіну ведаў на новую сту­пень. Не абцяжарваючы слухачоў дэталізацыяй  i  дробнымі  фактамі,   К. імкнуўся абудзіць у ix цікавасць i любоў да предмета, заахвоціць ix да самастойнай працы. К.  першы ў Расіі пазнаёміў студэнтаў  (1860)  з эвалюцыйным вучэннем Ч.Дарвіна. Многія з яго вучняў потым сталі вядомымі натуралістамі.  Ён знаходзіў час i для напісання навуковых прац, i для наву­ковых экспедыцый. У 1840я гады заняўся   палеанталогіяй   i   геалогіяй   i змясціў шэраг спецыяльных прац у заснаваным   ім   перыядычным  выданні «Verhandlungen» («Пасяджэнні») мінералагічнага   таварыства,   дырэктарам якога ён быў з 1842 па 1861. Сярод яго навуковых прац «Апісанне некалькіх новых відаў акамянеласцей з цясніны Салгіра» (1834), «Палеанталогія Расіі» (1842—46),   «Нага  i  рука   чалавека», «Ary льны закон паяўлення, існавання i знікнення   арганізмаў»    (1845—60)   i інш. У выніку шматгадовых даследаванняў К. склаў геалагічную карту Пецярбургскай губерні, якая была выдадзена ў 1852 i за якую ён атрымаў Дзямідаўскую прэмію. Разам з братам М.С.Кутаргам ён вёў культурнаасветную работу сярод насельніцтва Мсціслава i наваколля.