КУТАРГА Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 500 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КУТАРГА Міхаіл

Сямёнавіч [6(18)7.1809—26.5(7.6). 1886]

 

Гісторык, педагог. Нарадзіўся ў г. Чэрыкаў Магілёўскай губ. ў сям'і службоўца. Брат С.С.Кутаргі. Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце i Дэрпцкім прафесарскім інстытуце, дзе атрымаў ступень магістра філасофіі (1832). У 1833—34 удасканальваў веды ў Парыжы, Гейдэльбергу, Мюнхене, Берліне. Пасля вяртання зза мяжы выкладаў гісторыю ў пецярбургскім універсітэце. За дысертацыю «Пакаленні i саслоўі антычныя» атрымаў ступень доктара філасофіі (1838). 3 1844 ардынарны прафесар, ганаровы член     Пецярбургскага     універсітэта, член шматлікіх навуковых таварыстваў, членкарэспандэнт Акадэміі навук. Тройчы    наведваў    Грэцыю.    Аўтар шматлікіх  прац  па  гісторыі  Грэцыі, Персіі, Егіпта, якія пераважна друкаваў у часопісе «Современник». 3 1869 па 1874 чытаў гісторыю ў Маскоўскім універсітэце. К. першы ў Расіі вучоны, які   займаўся   самастойнай   распрацоўкай усеагульнай гісторыі. Выдатна ведаючы   гістарычныя   крыніцы,   ён развіваў перадавыя на той час падыходы да ix вывучэння. Яго лекцыі мелі строга навуковы крытычны кірунак. У канцы 1840х гадоў К. арганізаваў у сваім доме гістарычны семінарый, на якім   знаёміў   вучняў   з   прыёмамі гістарычнай крытыкі. Сярод шырокага кола інтарэсаў асноўную ўвагу аддаваў пытанням унутранай гісторыі старажытных   Афін.   Вывучэнне   элінства лічыў неабходным для больш глыбокага асэнсавання гісторыі ўласнай народнасці.   Яго  галоўныя  працы:   «Палітычная будова германцаў да VI ст.» (1837), «Гісторыя Афінскай рэспублікі ад    забойства     Іпарха    да    смерці Мільцыяда» (1848), «Персідскія войны» (1858), «Пра гістарычнае развіццё паняцця гісторыі ад старажытнай эпохі на Усходзе да нашых часоў» (1868), «Пра навуку i яе значэнне ў дзяржаве» (1873) i інш. Разам з братам С.С.Кутаргам вёў культурнаасветную работу сярод насельніцтва Мсціслава i наваколля. Апошнія гады жыцця правёў у сваім маёнтку ў Борках Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., дзе i памёр.