КУЛЖЫНСКІ Рыгор

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 498 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КУЛЖЫНСКІ Рыгор

Іванавіч [1838—191СХ?)]

 

Беларускі этнограф i фалькларыст. Скончыў Нежынскі ліцэй. 3 1861 працаваў настаўнікам гімназій у Свянцянах, Мазыры, Гродне, інспектарам на­родных вучылішчаў Гродзенскай, з 1869 — Мінскай губ., з 1875 дырэктар народных вучылішчаў Варонежскай губ. Выступаў у абарону царызму i праваслаўя. Надрукаваў артыкулы «Гродзенскія лісты: [Беларускія паданні i песні пра святога КЭр'я]», «Сяло Казанскае, былое Куродзічы, Рэчыцкага павета Мінскай губерні» (абодва 1865—66), «Пра зборнік заходнерускіх прыказак i прымавак» (1866), «Нататка пра гісторыю народнай паэзіі», «Пра этнаграфічныя звесткі, што датычацца Заходняй Расіі» (1867), «Пра духоўныя простанародныя песні ПаўночнаЗаходняга краю», «Мінск губернскі» (абодва 1868), «Сцэны з бела­рускага побыту», «Батлейка» (абодва 1873) i інш. 3 1883 выдаваў у Харкаве часопіс «Благовест», дзе ў 1885—86 апублікаваў «Успаміны пра ПаўночнаЗаходні край (1861 —1874 r.)» i расказаў пра сваю дзейнасць на Беларусі ў 1861—74. Склаў рукапісны зборнік «Песні, казкі i прыказкі ПаўночнаЗаходняга краю», куды ўвайшло больш за 500 твораў з Гродзенскай, Мінскай i Віленскай губ. (не збярогся), зборнік «Простанародныя беларускія песні, запісаныя ў Мінскай губерні» (16 тэкстаў з нотамі, зберагаецца ў архіве Геаграфічнага таварыства ў СанктПецярбургу). В. I. Скідан.