КУКАЛЬНІК Нестар

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 617 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КУКАЛЬНІК Нестар

Васілевіч [8(20).9.1809— 8(20). 12.1868]

 

Драматург i паэт. Нарадзіўся ў сям'і прафесара Педагагічнага інстытута ў Вільні. Дзяцінства яго прайшло ў маёнтку бацькі ў Віленскай губ., адкуль ён у 1820 пераехаў у Нежын, дзе вучыўся ў мясцовым ліцэі разам з М.В.Гогалем. Быў адным з лепшых навучэнцаў ліцэя, шмат чытаў, пісаў вершы, песні, драмы, займаўся ў самадзейным тэатры. Прымкнуў да гуртка прафесара Белав'усава, які ў сваіх лекцыях   выступаў   супраць   самадзяр­жаўнага дэспатызму. За «крамольныя» паводзіны пры выпуску К. пазбаўлены цывільнага чына 12га класа i залатога медаля. Быў прызначаны выкладчыкам рускай мовы i славеснасці ў Віленскую гімназію. Праз 3 гады ўладкаваўся на службу ў міністэрства фінансаў, дзе працаваў каля 25 гадоў, па службовых справах часта ездзіў па ўсёй Расіі. У 1836 распачаў выдавецкую дзейнасць: выпускаў   «Художественную   газету», потым часопісы «Дагерротип» i «Ил­люстрация».  Быў  вельмі   пладавітым пісьменнікам,   выпускаў  штогод  дзесяткі драм i раманаў. 3 гістарычных раманаў К. найбольш папулярныя былі «Эвеліна дэ Вальероль» (1841) i «Альф i Альдона» (1842) пра маральны стан i палітычнае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім сярэдзіны 14 ст. Мноства аповесцей i 'апавяданняў прысвечаны часу праўлення Пятра I. Рэзка адышоўшы  ад  ліберальных  захапленняў маладосці, пачаў усхваляць самадзяржаўную   ўладу,   народ   паказваў   як пасіўны безаблічны натоўп. П'есы К. былі  забыты  яшчэ  пры  яго жыцці. В.Р.Бялінскі лічыў, што К. меў нейкія літаратурныя   дараванні   i   белетрыстычны талент, але ў яго не  было творчых здольнасцей, яго п'есы назваў узорам «абстрактнай ідэальнасці». Некаторыя лірычныя песні К. пакладзены на музыку  М.Глінкам  («Жаваранак», «Калыханка», «Сумненне» i інш.).