КРАШЭЎСКІ Юзаф Ігнацы

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 498 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КРАШЭЎСКІ Юзаф Ігнацы

(псеўд. Б.Балеславіта,   Др.   Амега, К.Пастарнак i інш.; 28.7.1812—19.3.1887)

 

 

Пісьменнік, гісторык, выдавец, ілюстратар, бібліяфіл, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў Варшаве ў сям'і пружан­скага харунжага. Дзяцінства правёў у в. Доўгае каля Пружан. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі i Віленскім універсітэце. За ўдзел у антыцарскай змове ў 1830—32 зняволены ў турму. Друкавацца пачаў з 1830. На працягу ўсяго жыцця займаўся публіцыстычнай i выдавецкай дзейнасцю. У 1841—51 рэдагаваў віленскі часопіс «Атепаешп» («Атэнэум»), з 1860 у Варшаве, рэдактар газ. «Gazeta Polska* («Польская га­зета»). Літаратурная спадчына К. складае каля 600 тамоў (проза, паэзія, драматургія, літаратурнакрытычныя артыкулы, працы па гісторыі, філасофіі i інш.). У гісторыю літаратуры ўвайшоў як буйны раманіст, які ў творчай эвалюцыі прайшоў шлях ад рамантызму да рэалізму. Класікі польскага рэалізму бачылі ў ім свайго папярэдніка i настаўніка. Аўтар паэтычнай трылогіі з гісторыі Літвы «Анафеляс» (1840— 45), якую рэцэнзаваў Я.Чачот. Цяжкае жыццё беларускага i ўкраінскага сялянства адлюстраваў у творах: «Гісторыя Саўкі» (1842), «Уляна» (1843), «Астап Бандарчук» (1847), «Хата за вёскай» (1853—54), «Ярмола» (1856), «Гісторыя калка ў плоце» (1859), «На Палессі» (1883). Мінуламу Полынчы, Беларусі, Літвы i Украіны прысвечаны раманы «Апошнія з слуцкіх князёў» (1841), «Жыгімонтаўскія часы» (1846), «Залаты яблык» (1853), «Графіня Косель» (1873), «Бруль» (1874), «Старая казка» (1876), «Кароль у Нясвіжы. 1784» (1885) i інш. У камедыях «Пане Каханку» i «Радзівіл у гасціне» апісаў падзеі, што адбываліся ў Нясвіжы. Аўтар навуковых прац «Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мова, вера, звычаі, песні...» (1847—50), «Барысаў» (1848), «Мастацтва ў славян, асабліва ў Польшчы i дахрысціянскай Літве» (1860) i інш. Свае падарожжы па Беларусі апісаў у нарысах «Пінск i Піншчына» (1837—38), «Успаміны Валыні, Палесся i Літвы» (1840), «Малюнкі з жыцця i падарожжаў» (1841—42), «Адзенне сялян i мяшчан з ваколіц Брэста, Кобрына i Пружан» (1859—60). Побач з красамоўным апісаннем пры­роды ў гэтых працах прыводзяцца каштоўныя звесткі пра жыццё народа, яго заняткі, прылады працы, жыллё, адзенне i ежу. Аўтар добразычліва ставіцца да селяніна, дае яскравыя замалёўкі з тагачаснага жыцця беларуса,спачувае яго цяжкай долі. К. выступаў пераважна з ліберальных пазіцый, верыў, што класавы мір можа быць дасягнуты праз пашырэнне асветніцкіх i гуманістычных ідэй.

К. валодаў таксама талентам маста­ка: маляваў тыпы беларускіх сялян, вясковыя будынкі, пейзажы, рабіў ілюстрацыі не толькі да сваіх твораў, але i да твораў інш. аўтараў (К.Гышкевіча, У.Сыракомлі i інш.), гравіраваў i аздабляў вокладкі да кніг. У час знаходжання на Валыні склаў на французскай мове каталог (застаўся ненадрукаваным) бібліятэкі А.Урбаноўскага, адной з самых значных у гэтым краі. У канцы 1868 К. заснаваў сваю друкарню, у якой на добрым паліграфічным узроўні выдаваў творы польскіх аўтараў i кнігі польскай тэматыкі. Асабістая бібліятэка К. налічвала некалькі тысяч тамоў, сярод якіх былі старадрукі, гістарычная літаратура, багаты збор гравюр (каля 6 тыс.) i малюнкаў. Значныя матэрыялы ён сабраў па гісторыі віленскіх выданняў, дзеячаў кнігадрукавання, кнігарняў i бібліятэк (пазней гэтыя матэрыялы выкарыстаны бібліёграфам К.Эстрайхерам). Кнігі са сваёй бібліятэкі К. ахвяраваў эмігранцкім бібліятэкам у Парыжы i ў інш. месцах. Калекцыя гравюр ім прададзена бібліятэцы Браніцкіх. Пасля задушэння паўстання 1863—64 па загадзе царскіх улад пакінуць межы Расійскай імперыі К. выехаў з Варша­вы i да канца жыцця знаходзіўся ў эміграцыі ў Жэневе.

 

Тв.: Собр. соч. Кн. 1—52. Пб., 1915.

Ліш.: Danek W. Jozef Ignacy Kraszewski. Warszawa, 1973.