КРАЧКОЎСКІ Юльян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 547 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КРАЧКОЎСКІ Юльян

Фаміч (25.7.1840—25.7.1903)

 

 

Беларускі фалькларыст, этнограф, гісторык i педагог. Нарадзіўся ў в. Азяты Жабінкаўскага рна. У 1861 скончыў СанктПецярбургскую духоўную акадэмію.  Адмовіўся ад ду­хоўнага сану, працаваў настаўнікам рускай мовы ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, інспектарам на­родных вучылішчаў Віленскай навучальнай акругі, дырэктарам Полацкай настаўніцкай семінарыі i Віленскага настаўніцкага інстытута, Туркестанскай настаўніцкай семінарыі. У 1888— 1902 старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі. Укладальнік 16га i 20га тамоў, аўтар прадмоў да ix i да 25га тома «Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі». У 1900—02 пад яго рэдакцыяй i з яго прадмовамі выйшлі 12ы i 13ы тамы «Археаграфічнага зборніка дакументаў». Апублікаваў нарыс пра старажытную Вільню («Старая Вільня да канца XVII стагоддзя», 1893) i зборнік дакументаў пра гісторыю Віленскай навучальнай акругі («Гістарычны агляд дзейнасці Віленскай на­вучальнай акругі за першы перыяд яе існавання, 1803—1832», 1903). Аўтар першага грунтоўнага даследавання пра радзінны абрад беларусаў i выхаванне дзіцяці («Нарысы быту заходнярускага селяніна», 1869) i фальклорнаэтнаграфічнага зборніка «Быт заходнярускага селяніна» (1874), прысвечанага сямейным (пераважна вясельным) i каляндарнааграрным абрадам беларусаў, у якім акрамя вядомых матэрыялаў выкарыстаны i новыя запісы. К. ў працах па методыцы педагагічнага выхавання ў навучальных установах прытрымліваўся даволі рэакцыйных поглядаў [«Рускапольскія адносіны....», 1896 (пад псеўд. Бібліяфіл)].

 

Літ.: Г о л у б В. Ю.Крачковский. Вильна, 1904; Бандарчык В.К. Псторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964. С. 118—122; Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковеде­нию истории Белоруссии феодального пе­риода. М., 1973. С. 110—113.