КРАСІНСКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 551 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КРАСІНСКІ

(Скорабагаты) Валяр'ян (1795—22,12.1855)

 

Друкар, гісторык, публіцыст. Нарадзіўся на Беларусі. Адукацыю атрымаў на гісторыкафілалагічным факультэце Віленскага універсітэта (1818—22). 3 1822 працаваў асэсарам у Варшаве. У 1828 распачаў выданне універсальнай энцыклапедыі, аснову якой складаў пераклад нямецкага энцыклапедычнага лексікона («Conversations Lexicon»), дапоўненага артыкуламі мясцовай тэматыкі. Для рэалізацыі гэтага прадпрыемства К. набыў неабходнае абсталяванне i заснаваў першую ў Полыпчы стэрэатыпную друкарню ў Варшаве. Першым яго вы­даннем быў «Псалтыр Давіда» ў перакладзе Ф.Карпінскага (1829), потым раманы В.Скота (у серыі «Бібліятэка но­вых раманаў»), а таксама падручнікі, у тым ліку «Буквар польскі» (1830). Кнігі, што выдаваліся К., адметныя выдатным друкам i нізкім коштам. Усяго К. надрукаваў каля 50 выданняў, якія прадаваліся непасрэдна з друкарні або праз варшаўскія кнігарні ці ў правінцыі. Друкарня выпускала такса­ма віньеткі i інш. паліграфічную аздобу. Задуманая К. універсальная энцыклапедыя не змагла выйсці ў свет, надрукавана для спробы толькі некалькі сшыткаў 1га тома, зза таго што пачалося паўстанне 1830—31. У час паўстання К. выдаў кнігі «Арол Белы i Пагоня» i «Паляк сумленны». У час задушэння паўстання К. выехаў з дыпламатычнай місіяй Часовага ўрада ў Англію i на радзіму не вярнуўся. Без яго ў друкарні выпушчаны «Гімн» i «Ода на вольнасць» Ю.Славацкага i «Гімн да маладосці» А.Мі'цкеві'ча (1830—31).