КОРЗАН Тадэвуш

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 539 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КОРЗАН Тадэвуш

Сільвестр (9.11.1839—8.3.1918)

 

гісторык, публіцыст. Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскую гімназію, потым Маскоўскі універсітэт (1859). Працаваў настаўнікам гімназіі ў Коўне, пісаў карэспандэнцыі ў «Коло­кол» А.Герцэна. У 1861 за ўдзел у антыўрадавых маніфестацыях арыштаваны i высланы ў Арэнбург. Вярнуўшыся са ссылкі, з 1869 жыў i працаваў у Варшаве. 3 1902 правадзейны член Акадэміі ведаў у Кракаве. Даследаваў пытанні нацыянальнай i ўсеагульнай гісторыі, тэорыі i методыкі гістарычнага даследавання, гістарыяграфіі, эканомікі Полынчы. Аўтар прац «Унутраная гісторыя Полынчы пры Станіславе Аўгусце» (т. 1—4, 1882—86), «Касцюшка» (1894), «Доля i нядоля Яна Сабескага» (т. 1—3, 1898). Ва ўспамінах пра гімназічныя гады «Мой дагістарычны дзённік» (выдадзены ў 1912) шмат звестак з культурнага жыцця Мінска, беларускіх прымавак. Адзін з раздзелаў гэтых мемуараў («Мінск у сярэдзіне XIX стагоддзя») надрукаваў у «Мінскім календары» (1908).

 

Літ.: Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. С. 180—181.