КЛІМАШЭЎСКІ Іпаліт

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 537 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КЛІМАШЭЎСКІ Іпаліт

(19.1.1802—18.9.1874)

 

Пісьменнік, педагог, бібліятэкар. Нарадзіўся ў мяст. Капаткевічы на Мазыршчыне. У 1820—22 i 1826—27 вывучаў філасофію ў Віленскім універсітэце. У 1830 ён выдаў «Noworocznik Litewski na 1831» («Літоўскі каляндар на новы 1831»). Прымаў удзел у паўстанні 1830—31. Пасля задушэння паўстання ў 1832 эмігрыраваў у Фран­цию. У 1841 разам з А.Астроўскім, В.Звіркоўскім i Ф.К.Гадэбскім заснаваў у Версалі таварыства Віленскай бібліятэкі i на грамадскіх пачатках стаў яе першым бібліятэкарам. Бібліятэка прызначалася для эмігрантаў з Польшчы, Беларусі i Літвы. Меркавалася, што яна стане асновай новага кнігазбору Віленскага універсітэта замест закрытага царскімі ўладамі. Атрымала назву ВерсальскаВіленскай, або Поль­скай, бібліятэкі ў Версалі. Пачаткам кнігазбору сталі кнігі, падараваныя Астроўскім, Ф.Зельтнерам i інш., збор рукапісаў самога К. i інш. пісьмовых крыніц, якія тычыліся паўстання i жыцця эмігрантаў. На працягу 1841 —43 К. надрукаваў некалькі інфармацыйных паведамленняў пра бібліятэку. Да 1847 у гэтай бібліятэцы было 4 тыс. тамоў, 2 апрацаваныя каталогі. 3 1.10.1847 К. пачаў працаваць дырэктарам эмігранцкай школы ў прыгарадзе Парыжа Батыньёлі i адначасова стаў апекуном школьнай бібліятэкі, якая налічвала 2 тыс. тамоў i папоўнілася за кошт падараванняў, у тым ліку з кнізабору Ю.І.Крашэўскага. Намаганнямі К. ў 1849 школьная бібліятэка аб'яднана з ВерсальскаВіленскай i рэгулярна папаўнялася з пазнанскіх кнігарняў; ахвяравалі ёй свае кнігі І.Лялевель i інш. У 1865 яна налічвала 21 383 тамы, 5 тыс. малюнкаў i гравюр, 2 тыс. геаграфічных карт i больш за 500 рукапісаў. У 1874 зза адсутнасці памяшкання бібліятэку вырашылі перавезці ў Полынчу ў г. Курнік да кнігазбораў Дзялынскіх. Пасля смерці К. гэты намер ажыццявіў яго пераемнік А.А.Рупрэхт, які ў хуткім часе i сам памёр. У 1880 бібліятэка перайшла да ўласнікаў Курніка Замойскіх, якія ў 1925 стварылі так званы Курніцкі фонд i перадалі яго дзяржаве. У 1953 гэта бібліятэка ўключана ў склад бібліятэк Польскай акадэміі навук, рукапісы з батыньёльскіх збораў захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве.

 

Літ.: Slownik pracownikow ksiazki polskiej. Warszawa; Lodz, 1972. S. 415—416.