КІРКОР Адам

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 514 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КІРКОР Адам

Ганоры Карлавіч [псеўданімы: Ян   ca   Слівіна, Ян   Валігурскі, С а б о р ы i інш.; 21.1.1818 (паводле інш. звестак 1819) — 23.11.1886]

 

Этнограф, археолаг, публіцыст, выдавец, гісторык, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Слівіна Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ. (цяпер Манастыршчынскі рн, Смаленская вобл.). Належаў да небагатага беларускага шляхецкага роду татарскага паходжання. Бацькі яго ў 1830—40я гады валодалі   невялікім   фальваркам   Грынеў­шчына (Кіркораўшчына) у Клімавіцкім пав. У 1832—34 К. вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, потым у 2й Віленскай гімназіі (Віленскі дваранскі інстытут), якую скончыў экстэрнам у 1838. Яшчэ ў гады навучання ў гімназіі зацікавіўся фальклорам i этнаграфіяй i надрукаваў у зборніку лепшых сачыненняў выхаванцаў Беларускай навучальнай акругі (1839) свой першы ар­тикул «Рэшткі язычніцкіх звычаяў на Беларусі». Пад уплывам былога выкладчыка Віленскага універсітэта, знаўца старажытнасцей М.Гамаліцкага зацікавіўся гісторыяй i археалогіяй роднага краю. Паступіўшы на службу ў Віленскую казённую палату (1838— 64), ён не кідаў i літаратурнанавуковых заняткаў, пісаў тэатральныя рэцэнзіі, выдаваў альманахі «Radegast» («Радэгаст», 1843) i «Pamietniki umystowe» («Разумовыя дзённікі», 1845—46). Напачатку віленскае асяроддзе не да канца задавальняла яго i ён рабіў спробы перанесці сваю журналісцкавыдавецкую дзейнасць у Адэсу, Кракаў ці Пецярбург. У 1846 у сувяз! з вострымі сацыяльнымі канфліктамі ў Галіцыі ўлады даручылі яму сакрэтную місію — разведаць настроі насельніцтва ў заходняй Бела­руси, i ён напісаў па гэтых пытаннях цікавую дакладную запіску, адзначыўшы глыбокую варожасць мясцовых сялян да памешчыкаў. Да гэтага ж ча­су адносіцца яго нешчаслівы шлюб з артысткай Аленай Маеўскай, які прынёс яму ў будучым вялікія расчараванні (у 1857 жонка пакінула яго i паехала ў Польшчу, дзе прыняла актыўны ўдзел у падзеях 1863). 3 1849 К. — член Віленскага статыстычнага камітэта, i як сакратар гэтага камітэта (да 1854) ён па сутнасці кіраваў усімі яго справамі. Рэдагуючы губернскія «Шмятныя кніжкі» (1850—54) ён пашырыў у ix неафіцыйны аддзел, змясціў багатыя матэрыялы па гісторыі i статыстыцы Віленшчыны, у тым ліку яе беларускіх паветаў. Ён вёў шматлікія археалагічныя раскопкі ў Літве i на Беларусі, раскапаў (часткова сумесна з археолагам Я.Гышкев/чам) каля 1000 курганоў. Актыўны ўдзел прыняў ён у арганізацыі Музея старажытнасцей у Вільні (1855), стаў яго хавальнікам i сакратаром Археалагічнай камісіі. Выдатны знаўца гісторыі i этнаграфіі Бе­ларусі i Літвы, ён падрыхтаваў некалькі папулярных даведнікаў па Вільні i яе ваколіцах, друкаваў шматлікія навуковыя матэрыялы ў рускай i польскай перыёдыцы. Асабліва каштоўнай для беларускай навукі была яго праца «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1857—59), складзеная паводле праграмы Рускага геаграфічнага таварыства. У ёй выказана вялікая павага да духоўнага жыцця працоўнага народа, прыведзена больш за 100 беларускіх песень, 200 прыказак, слоўнік беларускай мовы. У 1857—58 К. выдаваў неперыядычны зборнік «Тека Wilenska» («Віленскі зборнік»), забаронены за змяшчэнне пісьма вядомага гісторыка (у той час палітычнага эмігранта) І.Лялевеля. У 1859 К. заснаваў у Вільні ўласную друкарню (спачатку ў суполцы, потым перайшла ў яго поўную ўласнасць) i выдаў у ёй шэраг навуковых i мастацкіх кніг, у тым ліку творы ЮЛ.Крашэўскага, У.Сыракомлі, Ю.Ляскоўскага. 3 1860 выдаваў i рэдагаваў галоўную газету літоўскабеларуекага рэгіёна «Виленский вестник» (на польскай i рускай мовах), зрабіўшы яе больш змястоўнай i папулярнай. У 1850я га­ды вакол К. ўтварыўся гурток мясцо­вых (беларускіх, польскіх, літоўскіх) літаратараў i культурных дзеячаў. Да яго належалі або падтрымлівалі з ім сувязі пісьменнікі У.Сыракомля, Ъ.Каратынскі, В.ДунінМарцінкевіч, А.ВярыгаДарэўскі, А.Адынец, І.Ходзька i інш., гісторыкі М.Маліноўскі i Я.Тышкевіч, журналіст В.Пшыбыльскі, кампазітар С.Манюшка. Многія з удзельнікаў гуртка былі звязаны з белару­скай літаратурай, у сувязі з чым гурток К. часам называюць першым беларускім літаратурным гуртком, падкрэсліваючы тым самым яго значэнне для станаўлення новай белару­скай літаратуры. Паводле няпэўных звестак, сам К. «пісаў для народа папулярныя беларускія брашуркі» (Багдановіч М. Творы. Мн., 1968. Т. 2. С. 226), але сёння навука нічога пра ix не ведае. Затое добра вядома яго сардэчная прыхільнасць да беларускалітоўскага краю, які традыцыйна ў тыя часы называўся «Літвой», а яго жыхары «літвінамі». «Я літвін, — пісаў К., — ніколі не знішчыць ува мне гэ­тага пачуцця». У іншых выпадках ён называў сябе «не прыродным палякам, а беларусам». У 1858 К. разам са сваімі аднадумцамі ўдзельнічаў у т.зв. «Віленскім альбоме», выдадзеным у гонар прыезду ў Вільню цара Аляксандра II. Гэты ўчынак быў расцэнены многімі як адыход ад традыцый вызваленчага руху i выклікаў крытыку ў розных слаях польскага грамадства, асабліва ў эміграцыі. Ліберальная лінія К., накіраваная на супрацоўніцтва з царскімі ўладамі, не раз выклікала крытыку i потым. Цяжкія выпрабаванні выпалі на яго долю ў перыяд паўстання 1863, калі Мураўёўвешальнік ператварыў газету К. ў афіцыйны орган генералгубернатарскага ўпраўлення. Прыхільнікаў паўстання абурыла дачыненне К. да

выпрацоўкі вернападданнінцкага адре­са мясцовага дваранства цару. Разам з тым К. быў прыцягнуты да следства ў сувязі з удзелам у паўстанні яго жонкі А.Маеўскай, у варшаўскай кватэры якой доўгі час хаваўся кіраўнік паўстанцкага ўрада Р.Траўгут. I хоць след­ства не знайшло яго віны, тым не менш улады бачылі ў ім праціўніка сваёй русіфікатарскай палітыкі, яму не давяралі, i ён, страціўшы магчымасць працаваць у Вільні, быў вымушаны перабрацца ў Пецярбург, дзе разам з М.Юматавым выдаваў у 1868—71 газе­ту «Новае время», якая праводзіла курс на збліжэнне рускага i польскага грамадства i таксама была на падазрэнні ўлад. Апрача таго, К. апынуўся ў вельмі цяжкім фінансавым становішчы i яму пагражала даўгавая турма. Усё гэта вымусіла яго пакінуць Расію i ўжо ў немаладым узросце асталявацца ў Кракаве (тады Аўстрыйская імперыя). Тут ён працягваў займацца навуковай i журналісцкай дзейнасцю, у розныя часы рабіў няўдалыя спробы выдаваць літаратурнанавуковыя аль­манах! «Na dzis» («На сёння», 1872), «Тека Krakowska» («Кракаўскі зборнік», 1884). Ён з поспехам як супрацоўнік Кракаўскай акадэміі вёў раскопкі ў Галіцыі, чытаў публічныя лекцыі па літаратуры i археалогіі. 3 прац гэтага перыяду асаблівую цікавасць маюць «Нарысы сучаснай рускай літаратуры» (1873), дзе падкрэсліваліся яе дэмакратычныя традыцыі, роля ў ёй В.Бялінскага i М.Чарнышэўскага, «Літоўскія абразкі» (1874) i інш. віленскія ўспаміны, «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў» (1874) з асобным нарысам гісторыі беларускай літаратуры, «Літва i Русь у гістарычных, геаграфічных, статыстычных i археалагічных адносінах» (1875), нарысы гісторыі i культуры Беларусі ў «Жывапіснай Расіі» (т. 3, 1882, перавыданне 1993). Апошнія гады К. цяжка хварэў i жыў у вялікай беднасці.

К. не меў спецыяльнай адукацыі, працаваў у неспрыяльных умовах, але паспеў зрабіць нямала ў розных галінах навукі i культуры. Як даследчык духоўнай культуры беларускага народа i літаратуразнавец, збіральнік літаратурнакультурных сіл ён адыграў прыкметную ролю ў станаўленні новай беларускай літаратуры. Свае зборы i рукапісы ён завяшчаў кракаўскаму Нацыянальнаму музею. Зараз яго архіў захоўваецца ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве, частка архіва зберагаецца ў Нацыянальным дзяржаўным архіве Літвы ў Вільнюсе.

 

Літ.: Зямкевіч Р. Адам Ганоры Кіркор. Вільня, 1911; Янчук Н. А.К.Кйркор: Краткий очерк жизни и деятельности. М., 1988. Г.В.Кісялёў.