КАЯЛОВІЧ Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 499 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАЯЛОВІЧ Міхаіл

Восіпавіч [20.9(2.10). 1828—23.8(4.9). 1891 ]

 

Гісторык, публіцыст i грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў мяст. Кузніца Беластоцкага  ваяв.   Скончыў  Пецярбургскую духоўную акадэмію  (1855), дзе пасля выкладаў. Асноўныя яго працы прысвечаныя гісторыі Беларусі, Польшчы i  Расіі.  Аўтар гістарычнаэтнаграфічных даследаванняў «Пра рассяленне плямён Заходняга краю Расіі», «Пра этнаграфічны атлас заходніх губерняў» (абодва 1863), «Пра этнаграфічную мяжу паміж Заходняй Расіяй i Полыпчай»   (1864)   i  інш.  Да  працы «Дакументы, якія тлумачаць гісторыю Заходнерускага краю i яго адносіны да Расіі i Полыпчы»  (1865) дадаў этнаграфічную карту. Закранаў пытанні этнагенезу i этнічнай гісторыі беларусаў, рускіх,   літоўцаў   i   інш.   Поглядамі блізкі   да   панславістаў,   прыхільнік ліберальнапамяркоўнага   кірунку  заходнерусізму. Беларуская народнасць, на яго погляд, склалася ў 10—11 ст. з плямёнаў крывічоў i дрыгавічоў i раднілася па веры, мове i этнаграфічных традыцыях з рускімі i ўкраінцамі. К. адзначаў пэўную розніцу паміж усходнімі i заходнімі беларусамі, што тлумачыў вынікамі міжэтнічных кантактаў з літоўцамі i палякамі ў 14—18

ст., а таксама палітыкай акаталічвання i апалячвання ў Рэчы Паспалітай. На яго думку, далучэнне Беларусі i Украіны да Расійскай імперыі ў канцы 18 ст. адрадзіла старарускае адзінства. Адмаўляў за беларусамі, літоўцамі i ўкраінцамі права на нацыянальнае самавызначэнне, пазітыўны ўплыў заходніх народаў i культур на ўсходнеславянскія народы. Выступаў супраць паўстання 1863—64. У 1885—87 апублікаў нататкі пра падарожжа па Беларусі i Літве. Многія працы К. напісаны з тэндэнцыйнай падборкай факталагічнага матэрыялу i суб'ектыўнымі поглядамі на гісторыю ўсходніх славян i ix суседзяў.

 

Тв.: Лекции по истории Западной Рос­сии. М., 1864; Историческая живучесть русского народа и его культурные особен­ности. Спб., 1883; История русского само­сознания... 3е изд. Спб., 1901. І.У.Чаквін.