КАЧАНОЎСКІ Уладзімір

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 534 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАЧАНОЎСКІ Уладзімір

Васілевіч [1(13)3.1853— 11(24).4.1901]

 

Філолаг, славяназнавец. Нарадзіўся ў в. Вялікі Лес Гродзенскай губ. ў сям'і святара. Скончыўшы Варшаўскі універсітэт, падарожнічаў у навуковых мэтах па славянскіх землях, Грэцыі.

Італіі i па'ўднёвай Францыі. Пасля вяртання з падарожжа абараніў магістарскую дысертацыю «Нявыдадзены дуброўніцкі паэт А.М.Глегевіч» (1882), у якой паказаў яго значзнне ў развіцці драматургіі ў славян. За час свайго па­дарожжа па Балгарыі склаў вялікі зборнік песень «Помнікі балгарскай народнай творчасці» (1882), дзе змясціў таксама кароткія нататкі пра асаблівасці народнай мовы, апісанні звычаяў, узоры балгарскай мовы 17— 18 ст., збор прымавак i кароткі слоўнік. Пэўны час быў прафесарам у Казані. У 1888 распачаў выданне перыядычнага зборніка «Вестник славян­ства». Аўтар прац «Візантыйскія летапісы як крыніцы гісторыі паўднёвых славян» (1881), «Аб гісторыі вывучэння рускай мовы» (1886), «А.С.Пушкін як выхавацель рускага грамадства» (1888) i інш.

 

Літ.: Ягич И.В. Энциклопедия славян­ской филологии. Спб., 1910.