КАСОВІЧ Ігнацій

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 550 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАСОВІЧ Ігнацій

Андрэевіч (1808—15.10.1878)

 

Філолаг, прафесар Варшаўскага універсітэта.  Нарадзіўся  ў  Віцебскай губ. ў сям'і свяшчэнніка. Брат К.А.Касовіча. Вучыўся ў Галоўнай духоўнай семінарыі Віленскага універсітэта i пасля заканчэння атрымаў ступень магістра багаслоўя. У 1830—32 прыкамандзіраваны да Пецярбургскага універсітэта для ўдасканалення ў лацінскай i грэчаскай мовах. 3 1833 прафесар грэчаскай мовы i царкоўнага красамоўства ў беларускай грэкалацінскай семінарыі ў Жыровічах. 3 1835 выкладчык у Кромскай, Смаленскай, Маскоўскай гімназіях. 3 1849 інспектар у Разанскай, потым ва Уладзімірскай гімназіях. У 1860—62 выкладчык у 6й Пецярбургскай гімназіі, потым у Ларынскай. У 1870 за твор «Лірычная паэзія Гарацыя» атрымаў у Кіеўскім універсітэце ступень доктара рымскай славеснасці i прызначаны штатным дацэнтам грэчаскай славеснасці Варшаўскага універсітэта. 3 1872 ардынарны прафесар. Акрамя дысертацыі надрукаваў «Разважанні аб важнасці грэчаскай мовы», «Грэчаскі дзеяслоў у сваім развіцці» i інш. Шырокай вядомасцю карыстаўся складзе«ы ім (разам з К.Касовічам) «Грэчаскарускі слоўнік» (т. 1—2, 1847), які Акадэмія навук адзначыла Дзямідаўскай прэміяй.