КАРТАШЭЎСКІ Рыгор

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 534 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАРТАШЭЎСКІ Рыгор

Іванавіч (1777—1840)

 

Дзеяч асветы на Беларусь Нарадзіўся на Палтаўшчыне ў сям'і двараніна. Да 1791 выхоўваўся ў Харкаўскім калегіуме, у гэтым жа годзе паступіў на фізікаматэматычны факультэт Маскоўскага універсітэта. У 1796 накіраваны настаўнікам у Казанскую гімназію. Потым на пасадзе ад'юнктпрафесара выкладаў курс вышэйшай матэматыкі ў Казанскім універсітэце; быў выхавальнікам будучага пісьменніка С.Т.Аксакава. К. добра ведаў лацінскую, французскую, нямецкую мовы i з 1807 на працягу 22 гадоў служыў на розных пасадах пры Галоўным упраўленні духоўных спраў замежных веравызнанняў. Калі ў 1829 была ўтворана Беларуская навучальная акруга, К. прызначаны туды папячыцелем, адкуль у 1835 звольніўся зза хваробы. Як службовая асоба К. павінен быў ажыццяўляць на Беларусі русіфікатарскую палітыку царызму ў галіне асветы. Але ім зроблена шмат прагрэсіўнага для развіцця асветы на Бела­русь Дасканала вывучыўшы стан асве­ты i становішча настаўнікаў у акрузе, К. распрацаваў канкрэтную праграму перабудовы школьнай справы. У лісце ген.губернатару Хаванскаму ён прапаноўваў стварыць у акрузе ўсеахопную сетку пачатковых рускіх школ ва ўсіх павятовых гарадах, казённых i манастырскіх пасяленнях, панскіх маёнтках, у т.л. ў Суражы, Гарадку, Оршы, Сянно, Бабінавічах, Клімавічах i Беліцы. У асвеце «ніжніх класаў народа» К. найперш бачыў не сродак русіфікацыі, а магчымасць палепшыць ix жыццё. Для пашырэння пісьменнасці на Беларуси ён лічыў найбольш мэтазгоднымі, таннымі i масавымі школы ўзаемнага навучання, т. зв. ланкастэрскія школы. Падрыхтоўку настаўнікаў ён раіў арганізаваць пры адной з гімназій, а для падрыхтоўкі прыходскіх настаўнікаў стварыць у акрузе педагагічны інстытут. Ад Міністэрства народнай асветы К. настойліва патрабаваў павелічэння зарплаты настаўнікам прыходскіх вучылішчаў, а ад памешчыкаў — садзейнічання ў адкрыцці школ для дзяцей прыгонных. Ён дамогся дазволх ўрада на падрыхтоўку за казённы кошт 50 юнакоў з Беларусі ў Пецярбургскім i Маскоўскім універсітэтах з умовай ix далейшай працы на Беларусі, асабіста ўдзельнічаў у адборы найбольш здольных гімназістаў i пасля дадатковай праверкі ix ведаў i праходжання падрыхтоўчых курсаў пры Віцебскай гімназіі накіроўваў ix на ўступныя экза­мены ў Пецярбург i Маскву. Некаторыя з ix пазней сталі вядомымі грамадскімі дзеячамі i вучонымі. У 1834 па яго ініцыятыве ў Віцебску адкрыта першая на Беларусі семінарыя для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых школ, падрыхтоўчых класаў гімназій i павятовых вучылішчаў. За 5 гадоў існавання гэтай семінарыі падрыхтавана болып як 60 настаўнікаў. Ад чыноўнікаў сваёй акругі К. патрабаваў канкрэтных i дзейсных мер па кіраўніцтве школамі. Ён вывучаў i пашыраў вопыт лепшых настаўнікаў. 3 яго дзейнасцю як папячыцеля акругі звязаны эпізод у жыцці В.Р.Бялінскага, якому было прапанавана месца настаўніка на Беларусь На працу тут ён не ўладкаваўся, але ў сувязі з гэтым напісаў адзін з лепшых сваіх педагагічных трактатаў «Мае думкі аб тым, як трэба дзейнічаць настаўніку пры навучанні рускай мове вучняў, якія не могуць размаўляць на ёй, i які ca свайго боку не ведае ix айчыннай мовы». Трактат захоўваецца ў архіўных матэрыялах Беларускай навучальнай акруті.

 

Л im.: Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986. С. 176—181.