КАРПОВІЧ Станіслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 656 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАРПОВІЧ Станіслаў

(24.2.1864—16.6.1921)

 

Педагог, грамадскі дзеяч, асветнік. Нарадзіўся ў в. Хацішча каля Баранавіч. Пачатковую адукацыю атрымаў у хатніх умовах у маёнтку Крапіўна на Міншчыне, потым вучыўся ў гімназіях Рыгі i Слуцка. Бацькі мелі намер даць яму універсітэцкую адукацыю. Але, сутыкнуўшыся там з казённачыноўніцкім прымусам, К. вырашыў лепш заняцца самаадукацыяй. У 1882 ён выехаў на Каўказ, дзе ў Наваколлі Тыфліса працаваў бухгалтерам, сакра­таром на біржы i інш. У 1884 вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у прыватных дамах Вільні, потым у вёсках у розных гаспадароў. 3 самага пачатку сваёй педагагічнай дзейнасці К. выкарыстоўваў прагрэсіўныя метады навучання моладзі, даваў ёй найноўіныя тэарэтычныя i практычныя веды. Ён распрацаваў асновы самаадукацыі i склаў дапаможнік «Што чытаць» (1890), рукапіс якога быў забаронены цэнзурай i канфіскаваны. Пас­ля смерці бацькі ў 1892 К. пераехаў у Варшаву, там узначаліў маладзёжныя гурткі самаадукацыі, зблізіўся з варшаўскай інтэлігенцЫяй, супрацоўнічаў з мясцовымі перыядычнымі выданнямі, друкаваў у ix свае артыкулы на тэмы самаадукацыі. Часта наведваў Навагрудчыну, аб'язджаў вёскі i сядзібы, наладжваў дыскусіі па пытаннях самаадукацыі, дапамагаў у арганізацыі бібліятэк на Міншчыне. У 1896 разам з М.Баркоўскім заснаваў у Варшаве кнігарню, у якой побач з іншымі выданнямі былі аддзелы нот i школьнай літаратуры. У 1899 К. заснаваў уласнае выдавецтва нот. Яго асноўныя творы па асвеце моладзі: «Навука аб выхаванні» (1902), «Наша літаратура для моладзі», «Скарбы чалавецтва» (абодва 1904) i інш.