КАРЖАНЕЎСКІ Іосіф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 498 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАРЖАНЕЎСКІ Іосіф

Іванавіч (19.3.1806—21.5.1870)

 

 

Беларускі вучоны ў галіне хірургіі i інфекцыйных хвароб, доктар медици­ны. Нарадзіўся ў Слуцку Мінскай губ. Скончыў Нясвіжскую гімназію, медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта. Працаваў пры універсітэце памочнікам празектара анатоміі. У 1829 абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны. У 1831 пакінуў служ­бу i паехаў у БрэстЛітоўск i Віцебск, дзе прымаў удзел у барацьбе з халерай. У 1832 памочнік празектара хірургічнай клінікі Віленскай медыкахірургічнай акадэміі. У 1835 экстраардынарны прафесар, выкладаў дэсмургію (раздзел хірургіі — вучэнне аб павязках). У 1837—39 займаўся ў лепшых універсітэцкіх клініках за мяжой i па вяртанні ў 1840 прызначаны экстраардынарным прафесарам i дырэктарам акадэмічнай клінікі. Пасля закрыцця акадэміі ў 1843 застаўся паза штатам i займаўся практычнай дзейнасцю па хірургіі ў Вільні з 1842. Быў вядомы ў Польшчы як лепшы хірург. Аўтар навуковых прац па пытаннях лячэння сыпнога тыфу, пераломаў, артапедыі, дэсмургіі.