КАРАЛЬКЕВІЧ Язэп

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 542 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАРАЛЬКЕВІЧ Язэп

(1835—1910)

 

Беларускі ўрач, мецэнат, асветнік. Нарадзіўся на хутары непадалёку ад мяст. Зембін на Барысаўшчыне. Бацька яго служыў у двары Манюшкаў (бацькоў С.Манюшкі). Яшчэ падлеткам К. выявіў цягу да ведаў, i бацька, сабраўшы апошнія грошы, вырашыў вучыць сына. К. з залатым медалём скончыў Мінскую гімназію i паступіў на медыцынскі факультэт Харкаўскага універсітэта, дзе прайшоў курс навук пад кіраўніцтвам прафесараў Міцкевіча (родны брат А.Міцкевіча), Валіцкага i інш. У 1857—63 працаваў настаўнікам у г. Маладзечна. Западозраны ў дачыненні да паўстання, быў арыштаваны паліцыяй, адвезены ў Вілейку, дзе доўгі час знаходзіўся пад следствам. Пасля вызвалення зза недахопу доказаў яго вінаватасці К. вярнуўся ў Харкаў, дзе пэўны час працаваў у. хірургічнай клініцы. Амаль 30 гадоў жыў i працаваў у медыцынскіх установах Новачаркаска, зрабіўшы свой дом прытулкам для ўсіх, хто прыязджаў з Беларусі. Вывучыў за свой кошт каля двух дзесяткаў здольных маладых людзей. 3 ліку яго выхаванцаў выйшлі універсітэцкія прафесары, урачы, юрысты i інш. Пад канец свайго жыцця набыў невялікі кавалак зямлі ў наваколлі Варшавы, працаваў на ёй, дарма лячыў простых людзей, пашыраў сярод ix пісьменнасць, знаёміў з гігіенай, этыкай.

 

Літ.: Язэп Каралькевіч // Наша ніва. 1912. №43. 44.