КАНТРЫМ Казімір

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 677 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАНТРЫМ Казімір

(1776— 11.6.1836)

 

Публіцыст, рэдактар, бібліятэкар. У 1791 быў вучнем Віленскага трохкласнага вучылішча (інш. звестак пра яго адукацыю не захавалася). Удзельнік паўстання 1794. У 1795—1804 працаваў у розных установах Вільні, у т. л. архіварыусам у судзе, сакратаром віленскага цэнзурнага камітэта, з 1803 у Віленскім універсітэце, дзе займаўся справамі моладзі i пытаннямі навучальнага працэсу. 3 1805 быў памочнікам у Г.Гродэка, які загадваў універсітэцкай бібліятэкай. Там атрымаў званне ад'юнкта. У 1808 прызначаны сакратаром універсітэта, таму пакінуў працу ў бібліятэцы, але вярнуўся да яе ў 1814 па ўласнай просьбе. Займаўся ўпарадкаваннем i апрацоўкай бібліятэчных збораў, складаў каталогі, вёў улік літаратуры, якая паступала i была ў карыстанні, супрацоўнічаў з Гродэкам па складанні бібліятэчных статутаў i правіл. У 1806—19 быў супрацоўнікам выдавецкай фірмы Ю.За­вадскага, вёў наиважнейшую карэспандэнцыю фірмы, рыхтаваў карэктуры выданняў. Разам з Завадскім быў ініцыятарам i заснавальнікам у 1817 Віленскага друкарскага таварыства, сакратаром якога з'яўляўся М.Балінск}. Быў сурэдактарам «Dziennika Wileс­skiego) («Віленскага дзённіка», 1815— 18), «Dziej уw dobroczynnoњci» («Спраў дабрачыннасці», 1820—22), заснавальнікам Таварыства шубраўцаў i рэдактарам (пасля_ Ю.Лахніцкага) ix ор­гана «Wiadomoњci Brukowe» («Вулічныя навіны»). У 1824 у сувязі з судо­вым працэсам над філаматамі К. звольнены з універсітэта i перабраўся ў Варшаву, дзе рэдагаваў часопісы «Biblioteka handlowa» / («Гандлёвая бібліятэка»); «Wiadomoњci handlowe» («Гандлёвыя  навіны»).   Браў  удзел  у

паўстанні 1830—31 на тэрыторыі Літвы.