КАЛІНОЎСКІ Віктар

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 542 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАЛІНОЎСКІ Віктар

Отан Сямёнавіч (21.4.1833 — 6.11.1862)

 

Археограф, удзельнік нацыянальнавызваленчага руху 1860х гадоў. Старэйшы брат К.С. Каліноўскага. Нарадзіўся ў в. Мастаўляны на Гродзеншчыне (цяпер у Беластоцкім ваяв., Польшча). 10 гадоў (з 1841) вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У 1851 у сувязі з переводам гімназіі са Свіслачы ў Шаўлі (цяпер Шаўляй, Літва) пераехаў у Гродна, дзе ў 1852 скончыў Гродзенскую гімназію i ў тым жа годзе па­стушу на медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта. У 1856 нечакана пакінуў вучобу ва універсітэце i перабраўся ў Пецярбург. Як член Віленскай археаграфічнай камісіі выконваў там яе даручэнні па вывучэнні старадаўніх рукапісаў з гісторыі Беларусі i Літвы.   Вынікі   навуковай   працы   К.

былі выкарыстаны ў публікацыях камісіі. Расійскі гісторык i пісьменнік М.І.Кастамараў ахарактарызаваў К. ў сваіх успамінах як чалавека высокай эрудыцыі, захопленага археалогіяй i гісторыяй свайго краю, якога можна

было назваць «хадзячым каталогам са­мых дробных звестак пра мінулы по­бит гэтых мясцін» (Костомаров Н.И. Автобиография. М., 1922. С. 259— 260). Вядома, што К. вельмі цікавіўся гісторыяй антыфеадальнага паўстання Налівайкі,     вызваленчай     барацьбы

Б.Хмяльніцкага i інш. У 1858—62 ён быў адным з кіраўнікоў рэвалюцыйнай арганізацыі ў Пецярбургу, вербаваў туды новых членаў, наладжваў сувязі з іншымі арганізацыямі, сябраваў з З.Серакоўскім i Я.Дамброўскім. Да на­вуковай дзейнасці К. імкнуўся далучыць i малодшага брата, на якога ён меў значны ўплыў. Відавочна, што не

 

Гарадскі пасёлак Свіслач. Забудова центра ў 2й палове 19 ст. 3 малюнка И. Орды. 1868.

 

 

Пецярбург. Публічная бібліятэка імя М.Я.СалтыковаШчадрына.

 

 

без яго ўздзеяння фарміраваўся светапогляд будучага кіраўніка паўстання.

Памёр ад сухотаў у фальварку Якушоўка Ваўкавыскага пав.

 

Літ.: К.Калиновский: Из печатного и рукописного наследия. Мн., 1988. С. 102— 105.