КАЙГАРОДАЎ Дзмітрый

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 540 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАЙГАРОДАЎ Дзмітрый

Нічыпаравіч (31.8.1846— 11.2.1924)

 

Біёлаг, фенолаг, натуралістпапулярызатар, педагог. Нарадзіўся ў Полацку. У 1856—63 вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе, у 1863—65 — у ваенных вучылішчах. У 1867—73 служыў афіцэрам на парахавым заводзе ў Пецярбургу. Але з ранняга дзяцінства адчуваў вялікую цягу да прыроды, жаданне сур'ёзна заняцца прыродазнаўствам. У 1868 ён паступіў вольным слухачом на лясны факультэт Пецярбургскага земляробчага (пазней ляснога) інстытута, які скончыў у 1871 i з 1875 загадваў там кафедрай лясной тэхналогіі i ляснога інжынернага мас­тацтва, выкладаў гэтыя дысцыпліны студэнтам. У 1882—1905 прафесар Пецярбургскага ляснога інстытута. Для азнаямлення з пастаноўкай лясной навукі ездзіў у Германію, Аўстрыю, Швейцарию, Францыю, Швецыю. Апошнія гады жыцця працаваў у Лясным аддзеле Дзяржаўнага інстытута доследнай аграноміі над разборам матэрыялаў па феналогіі.

К. увайшоў у гісторыю айчыннага прыродазнаўства як таленавіты папулярызатармастак прыродазнаўства, як аўтар навуковапапулярных кніг, што неаднаразова перавыдаваліся: «Гутаркі пра рускі лес» (1879, 1880—81), «3 зялёнага царства» (1888), «Збіральнік грыбоў» (1888, 1891), «Нашы веснавыя кветкі» (1910), «Нашы летнія кветкі» (1912) i інш. Яго кнігі, адметныя маляўнічым апісаннем прыроды, садзейнічалі развіццю цікавасці да заняткаў прыродазнаўствам, выхаванню беражлівых адносін да прыроды, яе рацыянальнага выкарыстання. Ён адзін з заснавальнікаў у краіне школьнай экскурсійнай справы i феналогіі. Яго на­звал! бацькам рускай феналогіі. К. правёў вялізную колькасць прырода

знаўчагістарычных экскурсій з выкладчыкамі прыродазнаўства. 3 1871 i да самай смерці ён вёў феналагічныя запісЫ ў наваколлях Пецярбурга. К. першы ў дарэвалюцыйнай Расіі стварыў феналагічную сетку яе Еўрапейскай часткі, што паслужыла асновай яе біякліматычнага раянавання. Склаў ён i серыю феналагічных карт веснавога прылёту птушак «3 птушынага царства» (1892).

 

Літ.: Ремизов Г.А. Отец русской фе­нологии // Земля и люди: Геогр. кален­дарь 1959. М., 1958