КАВАЛЕЎСКІ Уладзімір

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 540 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАВАЛЕЎСКІ Уладзімір

Ануфрыевіч [2(14).8.1842 — 28.4.1883]

 

 

Прыродазнавец, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі. Нарадзіўся ў в. Шусцянцы       Дынабургскага       пав.

Віцебскай вол. Брат А.А.Кавалеўскага. Скончыў Пецярбургскае вучылішча правазнаўства, дзе рыхтавалі вышэйшых адміністрацыйных чыноўнікаў дзяржавы. Яшчэ калі быў прававедам, сышоўся з пецярбургскімі студэнтамі, а праз ix з радыкальнымі рэвалюцыйнымі гурткамі. Накіраваўшыся за мяжу на лячэнне, К. асталяваўся ў Лондане, дзе пазнаёміўся з А.І.Герцэнам, даваў урокі яго малодшай дачцэ. На пачатку лонданскага жыцця К. працягваў яшчэ займацца юрыдычнай навукай, але хутка захапіўся вызваленчым рухам. У пачатку 1863 разам з польскім рэвалюцыянерам П.І.Якабі ён паехаў у Польшчу i прыняў удзел у паўстанні. Рэвалюцыйная дзейнасць К., аднак, не дайшла да ведама расійскіх улад i не пацягнула за сабой адмоўных вынікаў для яго. Пераехаўшы ў 1863 у Пецярбург, К. ўзяўся за пераклады i сам уцягнуўся ў выдавецкую дзей­насць. За 2—3 гады ён выпусціў шмат твораў заходнееўрапейскіх вучоных (Брэма, Фохта i інш.) па фізіялогіі, анатоміі, фізіцы, хіміі, заалогіі. Але К. не парваў канчаткова з вызваленчым рухам. У сярэдзіне 1860х гадоў ён зноў накіраваўся ў Заходнюю Еўропу, каб прыняць удзел у вызваленчым паходзе Гарыбальдзі, увесь час знаходзіўся сярод блізкіх памочнікаў кіраўніка паходу, пасылаў карэспандэнцыі ў газету «Петербургские ведо­мости» пра ход ваенных аперацый. У 1867 узяў фіктыўны шлюб з дачкой генерала КарвінКрукоўскага Соф'яй Васілеўнай — у будучым знакамітым матэматыкам С.Ъ.Кавалеускай. Мэтай гэтага шлюбу было вызваленне дзяўчыны зпад бацькоўскай улады i магчымасць атрымаць ёй адукацыю за мяжой. 3 цягам часу фіктыўны шлюб ператварыўся ў сапраўдны. Вясной 1869 К. разам з С.Кавалеўскай паехаў за мяжу, дзе пражыў 5 гадоў. Яны спыніліся ў Гейдэльбергу: там быў адзіны ў Германіі універсітэт, у якім маглі вучыцца жанчыны. Энтузіязм жонкі станоўча паўплываў на К., i ён стаў сур'ёзна займацца прыродазнаўствам, спачатку геалогіяй, а потым палеанталогіяй. За кароткі час з дылетанта, які быў зусім не падрыхтаваны да навуковай дзейнасці, ён стаў не толькі вялікім вучоным, але i наватарам у палеанталогіі, з імем якога звя­зана новая эпоха ў яе гісторыі. У 1872 у Іенскім універсітэце абараніў дысертацыю аб палеанталагічнай гісторыі коней. У 1873 вярнуўся ў Пецярбург, абараніў магістарскую дысертацыю аб анхітэрыі (конь міяцэнавай эпохі; 1875). У 1880 выбраны дацэнтам, a ў 1881 — прафесарам Маскоўскага універсітэта, дзе чытаў лекцыі. У гэты час адно з прамысловых таварыстаў, з якім ён быў звязаны, накіравала яго ў Амерыку. Там ён сустрэўся з буйнейшым палеантолагам Э.Д.Копам. Атрымаўшы тэлеграму аб судовым працэсе супраць прамысловага таварыства, дырэктарам якога ён быў раней, К. вярнуўся ў Маскву i, не дачакаўшыся су­да, у ноч на 28.4.1883 скончыў жыццё самагубствам. С.В.Кавалеўская пазней дабілася поўнай рэабілітацыі мужа.

К. працаваў над выкапнёвымі капытнымі, i шэраг яго манаграфій прысвечаны ix сямейству. Яго працы аб гістарычным развіцці капытных жывёл паслужылі асновай новай навукі — эвалюцыйнай палеанталогіі. К. даказаў, што марфалагічныя пераўтварэнні залежаць ад развіцця пэўных функцый, а развіццё функцый ён звязваў ca зме

намі ўмоў існавання. Развіццё капыт­ных з высокаразвітымі зубамі i рэдукаваным шкілетам ён звязаў з развіццём злакаў i інш. пакрытанасенных раслін у сярэдзіне кайназойскай эры. Першы з палеантолагаў шырока выкарыстаў эвалюцыйнае вучэнне для вырашэння праблем філагенезу пазваночных жывёл. Даследаванні К. прысвеча

ны юрскаму, мелавому перыядам i кайназою. Ён стварыў першыя палеаграфічныя карты зоагеаграфічных правінцый позняй юры i ранняга мелу. На думку К., продкаў кайназойскіх млекакормячых трэба шукаць у кантынентальных мелавых адкладах. Аўтар прац «Некалькі слоў пра межы паміж юрскаю i мелавою фармацыямі i аб

той ролі, якую могуць адыгрываць юрскія адклады Расіі ў вырашэнні гэтага пытання» (1874), «Астэалогія двух выкапнёвых відаў з групы капытных» (1875) i інш. Пераклаў шэраг прац Ч.Дарвіна, Т.Гекслі, Ч.Лаеля. К. валодаў вялікім навуковым кругаглядам i мог шляхам уцажлівага вывучэння астэалагічных асаблівасцей выходзіць на шырокія генеалагічныя абагульненні.

 

Тв.:Собрание научных трудов. Т. 1—2. М., 1950—56.

Літ.: Б ори сяк А.А. В.О.Ковалевский. Его жизнь и научные труды. Л., 1928; Да­виташвили Л.Ш. В.О.Ковалевский. М.; Д., 1946.