КАВАЛЕЎСКІ Восіп

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 685 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАВАЛЕЎСКІ Восіп

Міхайлавіч (1800—78)

 

 

Філолаг, манголазнавец. Нарадзіўся ў Гродне. Навучаўся ў Гродзенскай гімназіі i на гісторыкафілалагічным факультэце Віленскага універсітэта. У 1824 накіраваны ў Казанскі універсітэт для вывучэння мусульманскіх моў (арабскай, персідскай i татарскай). У той час там была створана кафедра мангольскай мовы, для якой не было спецыялістаў нават за мяжой. Было вырашана знайсці сваіх вучоных, якія б вывучылі гэту мову. Выбар выпаў на К. i А.В.Папова, якіх у 1827 накіравалі ў Іркуцк для заняткаў па авалоданні i ўдасканаленні ведання мангольскай мовы. К. падарожнічаў па Бураціі, a ў 1830 яго прыкамандзіравалі да духоўнай місіі, якая накіроўвалася ў Пекін. Там К. прабыў некалькі месяцаў. Пасля вяртання ў Казань ён прызначаны ад'юнктам, а потым ардынарным прафесарам мангольскай мовы ва універсітэце. У сувязі з поўнай адсутнасцю вучэбных дапаможнікаў К. ў 1835 склаў «Кароткую граматыку ман­гольскай кніжнай мовы», у 1836—37 — «Мангольскую хрэстаматыю», у 1844— 49 — «Манголарускафранцузскі слоўнік». За апошнюю капітальную працу яму прысуджана Дзямідаўская прэмія. Апрача пазначаных прац К. надрукаваў у перыядычных выданнях шэраг артыкулаў на філалагічныя тэмы, пераклаў на польскую мову тво­ры «Аб высокім» Лонгіна i «Метамарфозы» Авідзія. 3 1845 працаваў дырэктарам 2й гімназіі i вучылішчаў Казанскай губ. У 1856—60 рэктар Казанскага унта. У 1862 пераведзены ардынарным прафесарам i дэканам гісторыкафілалагічнага факультэта Варшаўскага універсітэта. Памёр у Варша­ве.