КАВАЛЕЎСКІ Аляксандр

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 544 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАВАЛЕЎСКІ Аляксандр

Ануфрыевіч [7(19). 11.1840— 9(22).11.1901]

 

 

Біёлаг натураліст, эмбрыёлаг, педа­гог. Нарадзіўся ў в. Шусцянцы Дынабургскага пав. Віцебскай губ. Брат палеантолага У.А.Кавсглеўскага. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Потым вучыўся ў прыватным пансіёне, дзе ў выніку выдатнай падрыхтоўкі вывучыў некалькі замежных моў. Пазней бацька накіраваў яго вучыцца ў корпус Шляхо'ў зносін. Але, захапіўшыся прыродазнаўствам, К. перайшоў на падрых­тоўчае    аддзяленне    ПецярЬургскага

універсітэта. У 1861, калі зза студэнцкіх хваляванняў універсітэт быў зачынены, К. паехаў у Гейдэльберг, дзе ва універсітэце слухаў лекцыі па хіміі i надрукаваў 2 навуковыя працы. Аде хімія не стала яго стыхіяй. Пазнаёміўшыся з вучэннем Ч.Дарвіна аб самаразвіцці арганічнага свету шляхам натуральнага адбору, К. стаў заолагам i паслядоўным прыхільнікам Дарвіна. У 1862 ён вярнуўся ў Пецярбург, каб здаць экзамены на званне кандыдата навук, i засяродзіў свае навуковыя інтарэсы на найменш вядомай галіне заалогіі — зародкавым развіцці беспазваночных. Тут ён распачаў выкананне самастойна намечанага плана навуковадаследчай работы, разлічанай на многія гады.

Працаваў за мяжой, вывучаў марскую   фауну  Неапалітанскага   заліва, вынікам  чаго  з'явілася  вядомая  яго праца «Гісторыя развіцця ланцэтніка» (1865), у якой ён прыйшоў да высновы, што ланцэтнік займае прамежкавае становішча паміж пазваночнымі i беспазваночнымі, i тым самым звязаў два вялікія   раздзелы   жывёльнага   свету. Гэта адкрыццё з'явілася адным з но­вых доказаў эвалюцыі арганічнага све­ту. У 1865 за тэту працу ён атрымаў ступень магістра i мог бы заняць месца дацэнта ва універсітэце, але аддаў пе­равагу    даследчыцканатуралістычнай дзейнасці. У 1867 К. абараніў доктарскую дысертацыю «Анатомія i гісторыя развіцця «Phoronis». Быў абраны прафесарам Казанскага  (1867),  Кіеўскага   (1869),   Новарасійскага   (1874) універсітэтаў, у 1890 — членам Расійскай АН i прафесарам Пецярбургскага універсітэта.   Але  прафесарскія  абавязкі не астудзілі яго даследчага захаплення. Ён даследаваў прэснаводную фауну воз. Кабан пад Казанню, ездзіў з навуковымі мэтамі ў дэльту Волгі i на   Каспій,   пабываў  у   Неапалі,   на Сіцыліі,  у Егіпце,   Алжыры,   Аравіі. Пасля вяртання з Аравіі друкаваў (з 1871)   у  «Мемуарах  акадэміі   навук» (Пецярбургскай) вынікі шматлікіх даследаванняў. 3 1874 жыў у Адэсе, выкладаў у Новарасійскім універсітэце. К. не быў бліскучым лектарам, але мог зацікавіць слухачоў зместам сваіх лекцый. Часта бываў са студэнтамі на экскурсіях i ў экспедыцыях, на Сева­стопальскай i Салавецкай біялагічных станцыях. У Адэсе ён з'яўляўся папячыцелем гарадскіх школ, быў дырэктарам Севастопальскай біялагічнай станцыі, старшынёй «Таварыства выпрабавальнікаў» (у Адэсе i Пецярбургу). Калі ў канцы мінулага стагоддзя ў Бесарабію была занесена філаксера — няшчасце вінаградарства, ён многа зрабіў для прапаганды барацьбы з ёю. Выязджаў у Францыю, каб вывучыць там вопыт барацьбы з філаксерай i перанесці яго да сябе на радзіму. Аўтар больш як 80 навуковых прац. Тв.: Избранные работы. М., 1951.

 

Літ.: Догель В.А. А.О.Ковалевский (1840—1901). М.; Л., 1945; Мечников И.И. А.О.Ковалевский // Страницы воспо­минаний. М., 1946.