КАВАЛЕЎСКАЯ Соф я Васілеўна

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 545 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАВАЛЕЎСКАЯ Соф я Васілеўна

(К о р в i н Крукоўская; [3(15). 1.1850 — 29.1(10.2) 1891]

 

Матэматык, пісьменніца, публіцыстка, першая ў свеце жанчынапрафесар, членкарэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук. Нарадзілася ў Маскве ў сям'і генерала В.В.КорвінКрукоўскага, які паходзіў ca старажытнага шляхецкага роду з Беларусі. : Ранняе дзяцінства i юнацтва правяла ў радавым маёнтку бацькі ў в. Палібіна Віцебскай губ. Атрымала ўсебаковую адукацыю, выдатныя матэматычныя здольнасці выявіліся ўжо ў раннім дзяцінстве. 3 1866 у Пецярбургу брала ўрокі матэматыкі ў педагога А.М.Странналюбскага (у той час до­ступ жанчынам у Пецярбургскі універсітэт быў забаронены). Каб мець магчымасць займацца навукай, у 1868 К. ўзяла з У.А.Кавалеўскім фіктыўны шлюб (пазней гэты шлюб стаў сапраўдным) i ў 1869 паехала ў Гейдэльберг, дзе вывучала матэматыку. 3 1870 у Берліне 4 гады працавала ў К.Веерштраса, які даваў ёй прыватныя ўрокі (у Берлінскі універсітэт жанчын таксама не дапускалі). У 1874 на падставе 3 прац К., якія лрадставіў Веерштрас, Гётынгенскі універсітэт завочна прысудзіў ёй ступень доктара філасофіі. У 1874 К. вярнулася ў Расію, але месца ў Пецярбургскім універсітэце не атры­мала. Амаль на 6 гадоў адышла ад навуковай дзейнасці, займалася літаратурнапубліцыстычнай працай, супрацоўнічала ў газетах. У 1880 перее­хала ў Маскву, але здаваць магістэрскія экзамены ва універсітэт ёй не дазволілі. У 1881 К. зноў паехала ў Берлін, потым у Парыж, маючы намер атрымаць месца прафесара на вышэйшых жаночых курсах у Францыі. У 1883, атрымаўшы запрашэнне шведскага матэматыка Г.МітагЛефлера, выехала ў Швецыю, дзе на пасадзе прыватдацэнта Стакгольмскага універсітэта на працягу 8 гадоў прачытала 12 курсаў. Была членам рэдкалегіі шведскага журнала «Acta mathematica». У 1888 напісала працу «Задача аб вярчэнні цвёрдага цела вакол нерухомага пункта», за якую Парыжская ака­дэмія навук прысудзіла ёй прэмію. За другую працу на тую ж тэму ў наступным годе ёй была прысуджана прэмія Шведскай акадэміі навук.

К. — аўтар аповесці «Нігілістка» (1884), драмы «Барацьба за шчасце» (1887, сумесна са шведскай пісьменніцай А.Ш.Лефлер), сямейнай хронікі «Успаміны дзяцінства» (1890), у якой апавядае пра жыццё ў 1860я гады, пра сваю сястру А.В.КорвійКрукоўскую, у далейшым удзельніцу Парыжскай камуны, пра Ф.М.Дастаеўскага.

 

Тв.\ Научные работы. М., 1948; Воспоми­нания детства; Нигилистка. М., 1960; Вос­поминания и письма. М., 1961.

Літ.: Леффлер А. Софья Ковалев­ская: Воспоминания: Пер. со швед. Спб, 1893; ПолубариноваКочина П.Я. С.В.Ковалевская: Её жизнь и деятельность. М., 1955; Памяти С.В.Ковалевской: Сб. ст. М., 1951.