ІСАЕЎ Рыгор

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 525 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ІСАЕЎ Рыгор

Пракопавіч (10.2.1857 — 25.3.1886)

 

Рэвалюцыянер народнік. Нарадзіўся ў Магілёве ў сям'i паштовага служачага. Неўзабаве памёр бацька, i маці вымушана была аддаць сына ў сірочы дом, дзе ён знаходзіўся да 12 гадоў. У 1868 здольнага хлопчыка прынялі на казённы кошт у Магілёўскую гімназію. Вучыўся   ён   выдатна   i   лічыўся   ў гімназіі першым вучнем, шмат чытаў. Адчуўшы на сабе цяжар беднасці i сацыяльнай       несправядлівасці,       ён імкнуўся зразумець вытокі зла i адшукаць шляхі i спосабы яго выкаранення. У ліку забароненых для гімназістаў кніг I. пазнаёміўся з творамі М.Р.Чарнышэўскага,   П.Лаўрова  i  інш.,   якія сталі   першапачатковай   школай   яго светапогляду i прывялі ў шэрагі рэвалюцыйнага    народніцтва.    Ён    стаў удзельнікам аднаго з магілёўскіх гурткоў,  які вёў прапаганду народніцкіх ідэй. У сакавіку 1875 паліцыі стала вядома   пра   дзейнасць   I.   i   інш.   гімназістаў. Пасля следства справу спынілі зза недахопу доказаў, але I. i яго таварышаў выключылі з гімназіі. Прымаючы пад увагу поспехі I. ў навуках, праз некаторы час педагагічны савет гімназіі дазволіў яму здаць выпускныя экзамены.     Паспяхова     скончыўшы гімназію, у 1876 ён паехаў у Пецяр­бург i паступіў на прыродазнаўчы факультэт універсітэта. Каб існаваць i вучыцца, займаўся рэпетытарствам, перапіскай   папер,   даваў   урокі.   Народніцкія   погляды    зблізілі   яго   з радыкальнымі   коламі   пецярбургскай моладзі i некаторымі кіраўнікамі тайнага таварыства «Зямля i воля». Улетку 1877 у час канікул ён прыехаў да сястры   ў   Горацкі   пав.   Магілёўскай губ., дзе з дапамогай інш. студэнтаў i настаўнікаў   сельскіх   школ   стварыў пункт рэвалюцыйнай прапаганды сярод сялян. Даведаўшыся пра дзейнасць I., улады ўстанавілі за ім паліцэйскі нагляд. Вярнуўшыся ў Пецярбург, I. перайшоў   з   універсітэта   ў   медыкахірургічную акадэмію, бо лічыў, што прафесія  ўрача  дазволіць  яму  быць бліжэй да простага народа,  прынясе яму большую карысць. Тут ён працягваў   рэвалюцыйную   работу,   удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях, супрацоўнічаў з землявольцамі. У сувязі з пагрозай высылкі з Пецярбурга I. перайшоў   на   нелегальнае   становішча. Пасля   расколу   ў   народніцкім   руху стаў  на   пазіцыі   прыхільнікаў  палітычнай барацьбы. Ён лічыў, што сацыяльнай перабудовы ў Расіі можна дамагчыся   толькі   праз   тэрор,   таму ўступіў у тайную тэрарыстычную тру­пу «Свабода або смерць». У жніўні 1879 яго выбралі членам Выканаўчага камітэта «Народнай волі» i ён пачаў рыхтаваць тэрарыстычныя акты, сам удзельнічаў у замахах на цара i яго саноўнікаў, у т.л. 1.3.1881, калі быў здзейснены прысуд «Народнай волі» Аляксандру II. На следстве I. не выдаў тайнаў таварыства, a ў сваім апошнім слове на судзе спрабаваў выказаць мэты i задачы «Народнай волі», але суддзі забаранілі яму гаварыць. Тэкст яго выступления, аднак, змаглі перадаць на волю, i «Прамова Ісаева» стала шырока вядома ў рэвалюцыйных ко­лах Расіі. 15.2.1882 I. у ліку іншых быў асуджаны да пакарання смерцю, але прашэння аб памілаванні не падаў. Праз месяц пакаранне было заменена Аляксандрам III на пажыццёвую катаргу. У Петрапаўлаўскай крэпасці I. у хуткім часе захварэў на сухоты. У 1884 яго перавялі ў Шлісельбургскую крэпасць, дзе ён i памёр.

 

Літ.: Ласінскі М. Герой «Народнай волі» // Полымя. 1971. №5.