ІГНАЦЬЕЎ Руф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 513 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ІГНАЦЬЕЎ Руф

Гаўрылавіч [7(19).9.1819 — 2(14). 1.1886]

 

Расійскі этнограф, гісторык, археолаг, музыказнавец. Нарадзіўся ў Маскве. Скончыў Лазараўскі інстытут усходніх моў у Маскве, курс Парыжскай кансерваторыі. Член таварыстваў: Маскоўскага    археалагічнага,    аматараў

прыродазнаўства, антрапалогіі i этнаграфіі, Вольнага эканамічнага, гісторыі, этнаграфіі i археалогіі пры Казанскім універсітэце i інш. Працаваў у Башкірыі. У 1877 па запрашэнні мінскага губернатара В.І.Чарыкава перабраўся ў Мінск i прызначаны рэдактарам неафіцыйнай часткі газеты «Мин­ские губернские ведомости». Прымаў удзел у дзейнасці Мінскага губернскага статыстычнага камітэта, арганізацыі выставак беларускай народнай творчасці, археалагічных знаходак, прадметаў побыту. Раскопваў курганы на Міншчыне, склаў карту археалагічных помнікаў Мінскага пав., запісваў музычны фальклор. 1879 выступаў на Антрапалагічнай выстаўцы ў Маскве з дакладамі, у якіх расказаў пра беларускія народныя казкі, песні, легенды, павер'і, прымаўкі. Запісаў 100 песень з нотамі, апісаў народныя музычныя інструменты, некаторыя археалагічныя помнікі i інш. Аўтар артыкула «Мястэчка Заслаўль, ці Ізяслаў, горад нашчадкаў Рагнеды» (1878). Паводле сваіх поглядаў быў крайнім рэакцыянерам, праводзіў палітыку русіфікацыі краю. Навуковыя даследаванні на Бе­ларусі праводзіў пераважна з мэтай падмацавання сваіх палітычных перакананняў.

 

Тв.: О памятниках древности Минской губернии // Изв. ова любителей естество­знания, антропологии и этнографии. Т. 35. Антропологическая выставка, 1879. М., 1880. Т. 3, ч. 1; О памятниках народного творчества в Минской губернии // Там жа. Ч. 1, вып. 1—3.

Літ.: Алексеев Л.В. Белорусская археология и историческое краеведение во второй половине XIX — начале XX в. // Сов. археология. 1968. №3; Каханоўс к i Г.А. Каб час далёкі не маўчаў. Мн., 1990. Г.А.Каханоўскі.