ЗЯНЬКЕВІЧ Рамуальд

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 534 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗЯНЬКЕВІЧ Рамуальд

Сымонавіч (1.2.1811— 11.9.1868)

 

 

Беларускі фалькларыст, этнограф, педагог. Нарадзіўся ў Свянцянскім пав. Віленскай    губ.    У    1830    скончыў

Віленскі універсітэт. Збіраў беларускія народныя песні. У 1847 у часопісе «Athenaeum» («Атэнэум») у перакладзе на польскую мову надрукаваў «Народ­ныя песні, сабрдныя на Піншчыне i перакладзеныя Р.Зянькевічам». У зборніку «Народныя песенькі пінскага люду» (Коўна, 1851) змясціў 219 на­родных песень, запісаных над Пінай, Прыпяццю i Цной. Каментарыі да гэтых песень расшырыў i з дапаўненнямі апублікаваў у артыкуле «Пра ўрочышчы i звычаі пінскага люду, а таксама пра характер яго песні» ў часопісе «Biblioteka Warszawska» («Бібліятэка Варшаўская». 1852. Т. 4; 1853. Т. 1). У артыкуле даў апісанне працоўных працэсаў, каляндарных i сямейных абрадаў, вераванняў i забабонаў. Упершыню расказаў пра старажытны веснавы абрад куста, пахавальныя абрады, памінальны абрад «дзяды». Звяртаючыся да гісторыі пасялення Палесся, абвяргаў сцвярджэнні пра тое, што ў 6 ст. да н.э. на Палессі жылі будзіны, а славяне з'явіліся там параўнальна нядаўна. Спасылаючыся на прыведзеныя ім назвы ўрочышчаў, абрады, звычаі i вераванні, сцвярджаў, што Піншчына заселена славянамі са старажытных часоў. Цікавіўся археалогіяй, абследаваў гарадзішчы, валы, курганы на Ашмяншчыне, у Тураве, Крэве (арт. «Пра курганы i гарадзішчы Ашмянскага павета», 1848). Пісаў вершы, даследаваў поль­скую літаратуру, паасобныя праблемы педагогікі. Частка яго рукапіснай спадчыны зберагаецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Літвы ў Вільнюсе. І.У.Саламевіч.

вучыўся ў прафесарскім інстытуце ў Дэрпце (Тарту). Ступень доктара права атрымаў за дысертацыю «Свабода гандлю». У 1835—1871 загадваў кафедрай

?гульнанароднага права i дыпламатыі Іецярбургскага універсітэта. У 1863 выбраны дэканам юрыдычнага факультэта. Чытаў курсы міжнароднага i дзяржаўнага права галоўных еўрапейскіх дзяржаў. Выкладаў таксама ў іншых навучальных установах Пецярбурга. У Аляксандраўскім ліцэі чытаў

лекцыі па статыстыцы i палітычнай эканоміі. За шматбаковую адукацыю, займальнае выкладанне i красамоўства быў прызнаны бліскучым выкладчыкам. Аўтар прац: «Беглы погляд на навуку дыпламатыі наогул» (1836), «Аб пачатках паступовага ўдасканалення дзяржавы» (1837), «Настаўленне па статыстыцы еўрапейскіх дзяржаў» (1856) i інш., шэрага артыкулаў у перыядычным друку.